Вы тут

Дэпутаты беларускага парламента пабывалі ў міжнародным пункце пропуску «Брузгі» і абмеркавалі праект Закона аб рэадмісіі


1 кастрычніка Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах правяла выязное пасяджэнне ў пункце пропуска «Брузгі», дзе адбылося абмеркаванне праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прыпыненні дзеяння Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб рэадмісіі асоб, якія прыбываюць без дазволу».


Праект Закона падрыхтаваны ў рамках мер у адказ на недружалюбныя дзеянні, прынятыя Еўрапейскім саюзам і яго дзяржавамі — членамі ў адносінах Рэспублікі Беларусь. 

Законапраектам прадугледжваецца вызваленне беларускім бокам ад абавязацельстваў выконваць Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб рэадмісіі асоб, якія прыбываюць без дазволу, на працягу перыяду яго прыпынення. 

— Сёння мы аналізуем усе дэталі, узважваем усе абставіны для таго, каб падрыхтаваць рэкамендацыі камісіі ўсёй Палаце прадстаўнікоў, дзе будзе разглядацца гэтае пытанне на пленарным паседжанні, — адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Андрэй Савіных.

Ён паведаміў, што ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы прынятая чарговая рэзалюцыя, якая асуджае Беларусь за быццам бы арганізацыю міграцыйнага крызісу.

— Мы сутыкнуліся з беспрэцэдэнтнай па сваіх маштабах кампаніяй дэзынфармацыі супраць Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым некаторыя структуры Еўрапейскага саюза робяць іншыя заключэнні. Праўда, не публічна, а ў рабочым парадку. Еўрапейскі суд па правах чалавека наогул выдаў прадпісанне захоўваць асноўныя стандарты ў адносінах мігрантаў, якіх затрымліваюць на польскай і літоўскай граніцах. Але гэтыя пазіцыі не публічныя, і мы сутыкаемся з вялікай масіраванай кампаніяй, якая працуе па прынцыпе перакласці адказнасць з хворай галавы на здаровую. Але туман дэзынфармацыі рана ці позна развеецца, і мы ўсе даведаемся праўду, — падкрэсліў Андрэй Савіных.

На яго думку, у гэтых сітуацыях беларускім парламентарыям неабходна дзейнічаць спакойна, строга ў прававым рэчышчы. Выязное паседжанне Пастаяннай камісіі па міжнародных справах як раз і прысвечана дэталёваму разбору ўсіх пытанняў, звязаных з сітуацыяй на мяжы, з прававым рэжымам становішча мігрантаў і з тымі міжнароднымі пагадненнямі, якія былі падпісаныя Рэспублікай Беларусь з ЕС раней. 

— Мы сутыкнуліся з адной непрыемнай сітуацыяй. Пагадненне, якое было падпісана з ЕС і датычыцца рэадмісіі мігрантаў як з тэрыторыі Беларусі, так і з тэрыторыі ЕС, зараз Еўрапейскім саюзам не выконваецца. Пры гэтым яны робяць гэта без якіх-небудзь тлумачэнняў. Міністэрства замежных спраў на працягу доўгага часу прапануе правесці кансультацыі па гэтых пытаннях. У адказ — цішыня. Нам зараз трэба ўважліва прааналізаваць сітуацыю, паслухаць адпаведныя службы і ведамствы, каб прыняць рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў падтрымаць ці прыпыніць дзеянне дадзенага пагаднення, — дадаў старшыня парламенцкай камісіі.

У ходзе выязнога пасяджэння дэпутаты азнаёміліся з паспяховым практычным вопытам работы Рэспублікі Беларусь па прадухіленні злачынстваў, звязаных з парушэннем дзяржаўнай мяжы, азнаёміліся з інфраструктурай транспартнага лагістычнага цэнтра і арганізацыяй электроннай чаргі, функцыянаваннем пункта пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы. На пасяджэнні прайшло абмеркаванне практычных пытанняў, звязаных з рэадмісіяй асобаў, якія прыбываюць без дазволу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Асаблівая ўвага надавалася вывучэнню абстаноўкі, якая склалася на дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь і неабходнасці прыняцца вызначанага законапраекта.

Маргарыта УШКЕВІЧ
Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.