Вы тут

«Мігаценне золата»


Новая кніга празаіка Алеся Кажадуба пад такою назваю выйшла ў Маскве.


Літаратар нарадзіўся 27 верасня 1952 года ў Ганцавічах, жыў з бацькамі ў Навагрудку. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба  Коласа Акадэміі навук БССР, на Беларускім тэлебачанні і ў рэдакцыі часопіса «Маладосць».

Першае апавяданне надрукаваў у 1976 годзе ў «Маладосці». У 1980 годзе выдаў першую кнігу прозы «Гарадок». Затым яшчэ тры кнігі: «Размова» (1985), «Лесавік» (1987), «Дарога на замчышча» (1990). Закончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве, дзе з 1990 года жыве і працуе. Піша на рускай і беларускай мовах.

Новая кніга Алеся Кажадуба — аб’яднаныя пад адной вокладкай раманы «Мігаценне золата» і «Дарога на Маскву». Зборнік пабачыў свет у маскоўскім выдавецтве «У Никитских ворот». Падзеі ў першым рамане разгортваюцца ў 1990-я гады ў Маскве, Мінску, Таліне, Франкфурце-на-Майне, Махачкале. Лейтматывам твора можна лічыць наступныя словы аўтара: «Рускае жыццё без катастрофы — што вяселле без нявесты». «Дарога на Маскву» — раман-падарожжа. Чытача чакаюць сустрэчы з беларускім Палессем, іншымі роднымі мясцінамі аўтара. Сюжэты абодвух твораў уражваюць дынамічнасцю, проза Алеся Кажадуба вылучаецца лаканічнасцю і філіграннасцю.

Нагадаем, што пісьменнік не забываецца пра сваю радзіму, часта выступае ў беларускім літаратурна-мастацкім перыядычным друку. Выходзяць у Беларусі і асобныя кнігі Алеся Кажадуба.

Кастусь ЛАДУЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».