Вы тут

Памылкі пры прыгатаванні кампосту


Усе ведаюць пра карысць кампосту — натуральнага арганічнага ўгнаення. Прыгатаваць яго па сілах кожнаму: тут не патрэбныя спецыяльныя ўменні ці прыстасаванні. Аднак нават у такой, здавалася б, нескладанай справе ёсць свае нюансы.


Фота: pixabay.com

Памылка 1. Выкарыстанне толькі аднаго кантэйнера

Паспрабуйце размясціць на сваім участку мінімум два кантэйнеры для кампаставання. Для чаго гэта трэба? У той час, калі ў першым кантэйнеры спее карыснае натуральнае ўгнаенне, у другі вы падкладваеце новыя адкіды. Пакуль першая партыя будзе гатовае, другі кантэйнер якраз паспее напоўніцца.

Памылка 2. Няправільныя суадносіны зялёнай і карычневай масы

Любы кампост павінен складацца з зялёных і карычневых рэшткаў.

Зялёная маса для кампосту — гэта рэшткі раслін, скошаная трава, адходы садавіны і агародніны і іншыя кампаненты з вялікім утрыманнем азоту. Яны хутка награваюць кампост, спрыяюць росту і размнажэнню мікраарганізмаў, падтрымліваюць патрэбны для выспявання кампосту вугляродна-азотны баланс.

Карычневая маса для кампосту — гэта апалае лісце, салома, папера, кардон, здробненая кара, драўняная габлюшка, абрэзкі галін. Усе гэтыя высокавугляродзістыя матэрыялы ўтрымліваюць шмат клятчаткі. Іх функцыя — служыць ежай для бактэрый, якія раскладаюць арганіку, і пушыць кампост.

Нармальнае паспяванне кампосту магчымае толькі пры правільных суадносінах зялёных і карычневых кампанентаў. Пры занадта вялікай колькасці зялёных адходаў вы атрымаеце кашкападобную масу з непрыемным пахам, пры лішку карычневых кампост будзе раскладацца занадта павольна.

Звычайна на 1 частку зялёных кампанентаў бярэцца 2 часткі карычневых.

Памылка 3. Кампаставанне непрыдатных матэрыялаў

Не ўсякія адходы падыходзяць для кампаставання.

У кампост нельга класці:

  • харчовыя адходы жывёльнага паходжання: мяса, рыбу, тлустую ежу і да т. п.;
  • фекаліі жывёлін і людзей, у тым ліку выкарыстаныя падгузкі;
  •  расліны і пілавінне з драўніны, якія былі апрацаваныя хімічнымі прэпаратамі;
  • рэшткі хворых раслін;
  • пластмасу, шкло, сінтэтыку, вялікія кавалкі драўніны і г. д.;
  • атрутныя расліны: наперстаўку, клешчавіну, ландыш, бульбоўнік і бацвінне таматаў.

Памылка 4. Лішак ці недахоп вады

Кампаставанне — раскладанне арганічных рэшткаў — адбываецца пад уздзеяннем высокай (55-60 °С) тэмпературы і паветра. Акрамя гэтых двух складнікаў, для нармальнага выспявання кампосту неабходная яшчэ наяўнасць некаторай колькасці вады. Аднак недахоп ці, наадварот, лішак вільгаці адмоўна адаб'юцца на хуткасці раскладання адходаў і якасці кампосту.

Каб вызначыць, ці ўсё ў парадку з кампостам, праверце яго: кампоставая куча, якая «працуе» нармальна — цёплая і пахне зямлёй.

Памылка 5. Адсутнасць паскаральніка

Для атрымання кампосту, акрамя вады, паветра і высокай тэмпературы, неабходныя мікраарганізмы, якія раскладаюць арганічныя рэшткі, ператвараючы іх у карыснае ўгнаенне. Чым больш у кампоставай яме гэтых маленькіх працаўнікоў, тым хутчэй будзе адбывацца працэс кампаставання.

Адкуль яны бяруцца?

  • Некаторыя мікраарганізмы трапляюць у кампоставую кучу разам з расліннымі рэшткамі, якія туды паклалі.
  • Іх колькасць можна павялічыць самастойна, падклаўшы ў кучу трохі ўжо гатовага кампосту або садовай глебы.
  • Яшчэ адзін спосаб — дадаць у кампост спецыяльныя прэпараты-паскаральнікі для кампосту, якія спрыяюць хуткаму павелічэнню колькасці карысных мікраарганізмаў і павышаюць іх актыўнасць.

Памылка 6. Адсутнасць вентыляцыі

Наяўнасць кіслароду — адна з умоў хуткага раскладання арганічных рэшткаў. Калі доступ паветра абцяжараны (напрыклад, унутры кампоставай кучы), то працэс кампаставання запавольваецца.

Каб напоўніць паветрам усе часткі кампоставай кучы, рэгулярна праводзьце яе аэрацыю. Зрабіць гэта можна рознымі спосабамі:

  • змяшаць усе пласты кампоставай кучы;
  • праткнуць віламі кучу з усіх бакоў;
  • зрабіць адтуліны пры дапамозе матыкі або доўгага кавалка арматуры.

Для паскарэння працэсу падрыхтоўкі кампосту ўсе раслінныя рэшткі перад закладкай у кучу здрабняюць і як мага часцей праводзяць аэрацыю кампосту. У гэтым выпадку мікробы, якія «адказваюць» за раскладанне арганікі, будуць працаваць хутчэй.

Каб вызначыць, ці выспеў кампост, вазьміце яго ў руку. Гатовы кампост мае цёмна-карычневы колер і зямлістыя пах, ён рассыпісты. Калі ў ім знойдзеце кампаненты, што не да канца расклаліся, проста выдаліце іх і адпраўце ў тую кучу, якая ў дадзены момант спее, — яны раскладуцца разам з ёй.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.