Вы тут

Зона адказнасці


«Комсомольская правда в Беларуси» з'яўляецца беларускім СМІ, паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі. «У сувязі з узнікаючымі запытамі Міністэрства інфармацыі паведамляе, што «Комсомольская правда в Беларуси» з'яўляецца беларускім сродкам масавай інфармацыі (пасведчанне аб рэгістрацыі СМІ ад 05.06.2009 нумар 463), заснавальнікам якога выступае рэзідэнт Рэспублікі Беларусь ЗАТ «БелКП-ПРЭС», — адзначылі БелТА ў ведамстве.


Напярэдадні старшыня Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў заявіў, што надзвычай вострая рэакцыя расійскіх калег на затрыманне беларускага журналіста «Комсомольской правды» Генадзя Мажэйкі выклікае неўразуменне. «Пэўнае неўразуменне выклікала надзвычай вострая рэакцыя нашых калег у Расійскай Федэрацыі. Да нядаўняга часу гэты абсалютна легальны сродак масавай інфармацыі, які на законных падставах дзейнічае ў Беларусі, выконвае законы Беларусі. Так, ён мае франшызу расійскага выдавецкага дома «Камсамольская праўда», але юрыдычна і фактычна гэта беларускі сродак масавай інфармацыі. Таму ў нашай кампетэнцыі, у нашай зоне адказнасці абараняць і гэтага журналіста, і гэту рэдакцыю», — сказаў Андрэй Крывашэеў.

Ён дадаў, што рэдакцыйная палітыка «КП в Беларуси» сапраўды неаднаразова станавілася прадметам абмеркавання і даволі гарачых дыскусій у прафесійнай журналісцкай супольнасці, у тым ліку з удзелам Уладзіміра Сунгоркіна, галоўнага рэдактара ВД «Камсамольская праўда». У ходзе дыскусій ён неаднаразова падкрэсліваў незалежнасць рэдакцыйнай палітыкі «КП в Беларуси» ад Масквы і статус «Комсомольской правды в Беларуси» як беларускага СМІ. «У сувязі з гэтым вострая рэакцыя Уладзіміра Мікалаевіча на паведамленне аб затрыманні Генадзя Мажэйкі і яго эмацыянальны каментарый таксама выклікаюць пэўнае неўразуменне», — лічыць Андрэй Крывашэеў.

Часам лепш вытрымаць паўзу, чым рабіць паспешныя заявы ў адрас саюзніка. Так у сваім Telegram-канале пракаменціраваў рэакцыю ў Расіі на затрыманне беларускага журналіста «Комсомольской правды» Генадзя Мажэйкі палітолаг Аляксей Дзермант. «Высвятляецца, што журналіста ніхто ў Маскве не выкрадаў, ён быў унесены ў агульнасаюзны спіс невыязных, прычым задоўга да кастрычніка гэтага года, прычым расійскім бокам. Гэта значыць пытанні па ім былі, — адзначыў эксперт. — Праз аэрапорт ён спрабаваў пакінуць тэрыторыю Саюзнай дзяржавы, але быў дэпартаваны назад у Мінск, дзе і быў затрыманы. Меру стрымання і ступень яго віны, на хвіліначку, грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, будзе вызначаць следства». Дарэчы, падкрэсліў Аляксей Дзермант, усе вядомыя затрыманні, якія праводзіліся супрацоўнікамі КДБ у Расіі або ФСБ у Беларусі, ажыццяўляюцца з ведама, і, як правіла, пры падтрымцы калег.

Пры гэтым усе выданні і журналісты павінны дакладна ўсведамляць, што ў Беларусі маецца няўхільнасць пакарання. Такім меркаваннем у сваім Telegram-канале падзяліўся эксперт РГА «Белая Русь» Пётр Пятроўскі. Па словах аналітыка, вельмі дзіўна бачыць довады расійскіх экспертаў і журналістаў, што КП — гэта вядучы, топавы СМІ ў Расіі. «І што? Таму ён можа парушаць закон і быць беспакараны? Вельмі дзіўныя двайныя стандарты. «КП в Беларуси» ў 2020 годзе інфармацыйна абслугоўвала і падтрымлівала неверагодных. Тады, пасля першай блакіроўкі, галоўрэд Сунгоркін пабажыўся, што зменіць сітуацыю, прывядзе рэдакцыйную палітыку ў прытомнасць. Пад яго сумленнае слова сайт «КП в Беларуси» і разблакіравалі. Гарантыі Сунгоркіна цяпер на нулі. Зліліся. Веры ў іх няма. А палітыка апраўдання парушэнняў выклікае шмат пытанняў, — разважае палітолаг. — Вельмі дзіўнымі былі паводзіны журналіста Мажэйкі. Ён неяк хутка збег у Маскву. Відаць, што Мажэйка разумеў усю проціпраўнасць сваіх дзеянняў у якасці супрацоўніка КП у Беларусі. Усе выданні і журналісты павінны дакладна ўсведамляць, што ў Беларусі маецца няўхільнасць пакарання. Ніякіх прэферэнцый і недатыкальнасці няма ні ў кога, няхай гэта будзе выданне расійскае, нямецкае, беларускае ці якое-небудзь іншае».

Пётр ДУНЬКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.