Вы тут

Юбілейны год выходзіць на фінішную прамую


«Давайце разглядаць наш стагадовы юбілей не як фінальную кропку, а як прамежкавы рубеж, пасля якога распачнецца наступнае стагоддзе і, спадзяюся, інфармацыйных падстаў для нашых сустрэч не стане менш», — прапанаваў журналістам рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй КАРОЛЬ.


Ся­род уз­на­га­ро­джа­ных за па­пу­ля­ры­за­цыю ў СМІ дзей­нас­ці БДУ — ка­лек­тыў вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да» і рэ­дак­тар ад­дзе­ла аду­ка­цыі га­зе­ты «Звяз­да» На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

У гісторыі БДУ ёсць шмат важных дат, ад якіх можна было б весці адлік яго стварэння. Адна з іх — Дэкрэт ЦВК ССРБ ад 25 лютага 1919 года, які вызначаў канкрэтныя меры па адкрыцці ў Мінску ўніверсітэта. Другая важная дата — 11 ліпеня 1921 года, калі ў Мінскім гарадскім тэатры прайшло ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае адкрыццю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Але, каб стварыць належныя ўмовы для распачынання дзейнасці ўніверсітэта, спатрэбілася яшчэ больш як тры месяцы. Таму на 30 кастрычніка прызначылі новае ўрачыстае пасяджэнне з гэтай нагоды, якое адбылося на ўрадавым узроўні.

Старт юбілейным мерапрыемствам быў дадзены ў БДУ год назад праз націск сімвалічнай кнопкі, а на афіцыйным сайце з'явіўся таймер, які адлічвае дні да знакавай даты. У юбілейны год было запланавана 100 падзей. Немалая роля ў іх асвятленні адводзілася сродкам масавай інфармацыі. «І я вельмі ўдзячны журналістам за тую пазіцыю, што была прадэманстравана ў адносінах да БДУ, за іх добразычлівасць, за ідэі, якімі тыя шчыра дзяліліся з намі. Паверце, мы вельмі цэнім наша супрацоўніцтва», — падкрэсліў Андрэй Кароль.

Учора журналісты рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі за папулярызацыю дзейнасці БДУ ў сувязі са 100-годдзем з дня заснавання ўніверсітэта. У ліку ўзнагароджаных — і калектыў Выдавецкага дома «Звязда», а таксама рэдактар аддзела адукацыі газеты «Звязда» Надзея Нікалаева. Сярод адзначаных таксама — калектывы БелТА, Выдавецкага дома «Беларусь сегодня», Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» і іншыя.

Андрэй Кароль праінфармаваў журналістаў пра апошнія падзеі ва ўніверсітэце, які праз лічаныя дні адзначыць сваё стагоддзе: «Мы зацвердзілі на геральдычным савеце і ўжо зрабілі спецыяльны нагрудны знак «100 гадоў БДУ». Ён будзе ўручацца ў выглядзе памятнага медалю тым, хто прапрацаваў ва ўніверсітэце не менш як 25 гадоў, а таксама за асаблівыя заслугі перад універсітэтам. Усяго плануецца ўзнагародзіць ім тры тысячы чалавек, якія маюць дачыненне да ўдасканалення дзейнасці БДУ, умацавання яго традыцый і аўтарытэту — студэнтаў, выпускнікоў і партнёраў ВНУ».

Таксама выпушчана памятная манета, прымеркаваная да 100-годдзя. Дарэчы, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт — адзіная ВНУ ў сучаснай гісторыі, якая ўдастоена права валодання памятнай манетай.

Наперадзе — два знакавыя студэнцкія мерапрыемствы. Адно з іх — афіцыйнае адкрыццё ўнутранага ўніверсітэцкага дворыка (паміж вуліцамі Бабруйская, Ленінградская і праспектам Незалежнасці), які зведаў сур'ёзную рэстаўрацыю і капітальны рамонт. Дарэчы, ужо завяршаецца другая чарга капітальнага рамонту галоўнага корпуса БДУ. Наперадзе — мадэрнізацыя гістарычнага «будынка нумар адзін» на Чырвонаармейскай вуліцы, адкуль і пачынаўся БДУ: у першыя гады існавання ў ім размяшчалася кіраўніцтва, некаторы час там жыў і працаваў першы рэктар Уладзімір Пічэта. Цяпер у знакавым будынку размяшчаецца гістарычны факультэт універсітэта. «А 30 кастрычніка ў Палацы спорту студэнтаў чакае сюрпрыз», — паабяцаў Андрэй Кароль.

Мы пацікавіліся ў рэктара: а якія пытанні ён задаў бы пры сустрэчы з заснавальнікамі БДУ, калі б у яго выпала такая магчымасць?

«Я абавязкова пацікавіўся б у паважанага Уладзіміра Іванавіча Пічэты, якім ён бачыць развіццё ўніверсітэта ў ХХІ стагоддзі? Справа ў тым, што ва ўсім свеце ўніверсітэты сёння перажываюць сур'ёзную трансфармацыю. Змяняецца іх канцэпцыя. Якое іх месца ў сучасным свеце? Гэта цікавіць усіх, таму што з'яўляюцца і іншыя цэнтры інтэлектуальнага развіцця. Мы вельмі звязаны з нашымі заказчыкамі кадраў. Яны ўплываюць на нас, але і мы фарміруем іх уяўленне аб тым, якім павінен быць выпускнік вышэйшай школы, — падкрэсліў Андрэй Кароль. — Універсітэт павінен не проста задавальняць патрэбы заказчыкаў кадраў, але і зазіраць далёка наперад. Нам трэба думаць аб стварэнні асяроддзя, дзе кожны зможа рэалізаваць сябе ў любым з абраных кірункаў».

Надзея РАСОЛЬКА

Фота прэс-службы БДУ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.