Афармленне спадчыны, адчужэнне нерухомай маёмасці, сведчанне дагавораў дарэння. А таксама ільготы для шматдзетных сямей, спагнанне аліментаў, выдзяленне арэнднага і сацыяльнага жылля. Гэта асноўныя пытанні, якія задавалі ўдзельнікі акцыі па бясплатнаму юрыдычнаму кансультаванню, прымеркаванай да Дня састарэлых, натарыусам і адвакатам краіны.
Да натарыусаў 1 кастрычніка звярнулася амаль дзве тысячы чалавек. Пры гэтым найбольшую зацікаўленасць праявілі брэстчане — для іх правялі 431 кансультацыю. 2 кастрычніка натарыусы Беларусі ўзялі ўдзел у Міжнароднай акцыі па бясплатнаму кансультаванню, якая праводзілася пад эгідай Міжнароднага саюза натарыусаў, і ў межах мерапрыемства прынялі яшчэ 684 грамадзяніна, адзначыла прэс-сакратар Міністэрства юстыцыі Вольга ШЫБКО:
— Нягледзячы на эпідэміялагічную сітуацыю і адпаведныя карэктывы нашага жыцця, яно не спынілася. Юрысты, як і раней, аказваюць кваліфікаваную юрыдычную дапамогу грамадзянам і арганізацыям і ладзяць бясплатныя акцыі па ўсёй краіне. Сустрэчы з людзьмі адбываюцца як на асабістых прыёмах спецыялістаў, так і праз “прамыя тэлефонныя лініі”, а таксама месэнджары ў сацыяльных сетках.
Грамадзян, якія звярнуліся да натарыусаў па кансультацыю, турбуе таксама сведчанне завяшчанняў, складанне і сведчанне шлюбных дагавораў, здзяйсненне выканаўчых надпісаў.
Адвакаты, якія таксама ўдзельнічалі ў акцыі па бясплатнаму кансультаванню, у Дзень састарэлых далі парады 305 чалавекам. Усяго ж сёлета юрыдычную дапамогу ў выглядзе кансультацый ад адвакатаў атрымалі 1385 грамадзян. Апроч пытанняў ільгот для шматдзетных сямей і сямей, дзе выхоўваецца дзіця-інвалід, беларусы цікавяцца ў адваката адказнасцю наймальніка за затрымку разліку і магчымасцю датэрміновага скасавання кантракта.
Ірына СІДАРОК
Прэв’ю: pixabay.com
Абарона вачэй і модны аксесуар.
Менавіта бацькі фарміруюць будучыню свайго дзіцяці.