Вы тут

Лукашэнка: надышоў час рэвізаваць адносіны Беларусі і Венесуэлы


Надышоў час рэвізаваць адносіны Беларусі і Венесуэлы і выбудаваць яшчэ больш моцнае супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са спецпасланнікам Прэзідэнта Венесуэлы Аданам Чавесам Фрыясам, перадае БелТА.


«У Беларусі не проста вельмі добра ведаюць, памятаюць нашага сябра — твайго брата (Адан Чавес Фрыяс — старэйшы брат былога Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса. — Заўвага БелТА). Добра, што ты прыехаў у гэты час, ёсць аб чым пагаварыць, ёсць пытанні, якія мы павінны абмеркаваць. Хачу сказаць, што справа не ў тых санкцыях, якія ўведзены супраць Венесуэлы і Беларусі. У нас ёсць вельмі сур’ёзная, магутная база нашага супрацоўніцтва, закладзеная яшчэ ў часы Чавеса, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Трэба шчыра сказаць, і Венесуэла, і Беларусь слаба карыстаюцца тымі перавагамі, якія былі створаны шмат гадоў таму».

Беларусь і Венесуэла плануюць перазапусціць двухбаковыя праекты ў будаўніцтве і прамысловасці

«Мы правялі вельмі важную сустрэчу з Прэзідэнтам Лукашэнкам, абмеркавалі шэраг пытанняў сумеснай дзейнасці. Мы пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у падтрымцы паміж нашымі краінамі, народамі. Мы дамовіліся перазапусціць тыя праекты, якія рэалізоўвалі раней, намецілі новыя напрамкі супрацоўніцтва: у энергетычнай, горназдабыўной, тэхналагічнай сферах, у сферы сельскай гаспадаркі», — адзначыў Адан Чавес.

Як паведамлялася, Адан Чавес Фрыяс у гэтыя дні наведвае Беларусь. У праграме візіту спецпасланніка Прэзідэнта Венесуэлы — сустрэча са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай і старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. Як чакаецца, венесуэльскі госць выступіць з лекцыяй у БДУ і прыме ўдзел у адкрыцці выстаўкі «Трансатлантык арт-месідж» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Раней Адан Чавес Фрыяс ужо наведваў Беларусь. У кастрычніку 2017 года ён увайшоў у склад урадавай дэлегацыі ў рамках візіту Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтаваць усё неабходнае, каб у бліжэйшы час магла адбыцца сустрэча з Прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам.

Кіраўнік дзяржавы згадаў, што перад нарадай сустракаўся са спецыяльным пасланнікам Прэзідэнта Венесуэлы Аданам Чавесам — братам памерлага лідара гэтай краіны Уга Чавеса.

«Мы аднадушна заявілі аб тым, што нам трэба аднаўляць той узровень адносін, які ў нас быў, і значна паляпшаць яго. У Венесуэле ёсць усё тое, што нам патрэбна. У нас ёсць усё тое, што патрэбна Венесуэле. Што нас стрымлівае? Трэба знайсці шляхі ўзаемаразлікаў, залікаў і гэтак далей і аднаўляць гандаль», — сказаў Прэзідэнт.

«Трэба падрыхтаваць усё неабходнае для таго, каб прэзідэнты маглі ў бліжэйшы час сустрэцца і замацаваць напрамкі нашага супрацоўніцтва», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».