Вы тут

І паедуць жыхары буйных гарадоў будавацца на сяло?


1 кастрычніка лідарам нашай дзяржавы быў падпісаны Указ № 375 «Аб мерах па аказанні дзяржаўнай падтрымкі». Пра што кажа гэты дакумент і калі ён уступае ў сілу? Гэтыя пытанні мы задалі прэс-службе будаўнічай галіны. Яна пракаментавала гэты ўказ.


Фота: pixabay.com

Па-першае, дакумент накіраваны на слушнае ўдасканаленне дзяржаўнай жыллёвай палітыкі, а таксама рэгулюе пытанні, якія ўзнікалі ў працэсе практычнай рэалізацыі указаў кіраўніка дзяржавы (у галіне будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылых памяшканняў з дзяржаўнай падтрымкай).

Напрыклад, у дакуменце прадугледжваецца прадастаўленне права на пазачарговае атрыманне дзяржаўнай падтрымкі грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу па месцы жыхарства ў абласных цэнтрах і Мінску, калі такія людзі ажыццяўляюць будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылля ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек.

Дарэчы, у цяперашні час чаргавікі абласных цэнтраў і Мінска маюць права атрымаць дзяржаўную падтрымку пры будаўніцтве жылля ў населеных пунктах з колькасцю да 20 тысяч чалавек, але з улікам агульнай чаргі. Атрымлівалася, што дазвалялася будвацца, але на льготы ў гэтым выпадку разлічваць не даводзілася.

Цяпер жа, каб атрымаць права на пазачарговую льготу, у дадзеным дакуменце замацаваны заяўны прынцып накіравання чаргавікоў абласных цэнтраў і Мінска на долевае будаўніцтва жылля ў населеных пунктах з колькасцю да 20 тысяч чалавек з прадастаўленнем ім дзяржаўнай падтрымкі.

Другім пунктам Указа № 375 абмяжоўваюцца выпадкі прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі грамадзянам, якія паляпшаюць жыллёвыя ўмовы не па месцы пастаноўкі на жыллёвы ўлік. У прыватнасці, гэта робіцца ў мэтах прыняцця мер да прадухілення адтоку жыхароў з сельскіх населеных пунктах і пасёлкаў гарадскога тыпу.

Тут дазволю сабе канкрэтызаваць гэтую норму цытатай з дакумента. «Дзяржпадтрымка будзе аказвацца грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу:

  • у абласных цэнтрах і горадзе Мінску — пры будаўніцтве жылля ў гарадах (за выключэннем абласных цэнтраў і сталіцы), пасёлках гарадскога тыпу і сельскіх населеных пунктах (за выключэннем населеных пунктаў Мінскага раёна);
  • у гарадах абласнога і раённага падпарадкавання — пры будаўніцтве жылля ў пасёлках гарадскога тыпу і сельскіх населеных пунктах (за выключэннем населеных пунктаў Мінскага раёна);
  • у пасёлках гарадскога тыпу і сельскіх населеных пунктах — у сельскіх населеных пунктах (за выключэннем населеных пунктаў Мінскага раёна).

Трэці пункт гэтага дакумента прадугледжвае дадатковую абарону інтарэсаў шматдзетных сем’яў. Для іх прадугледжваецца павелічэнне да 23 гадоў узросту дзяцей, пры якім даецца права на атрыманне фінансавай дапамогі ў пагашэнні льготных крэдытаў або субсідыі на пагашэнне асноўнага доўгу па крэдытах, атрыманых у рамках Указа ад 4 жніўня 2017 года № 240.

Для даведкі. У цяперашні час права на атрыманне фінансавай дапамогі і субсідыі на пагашэнне асноўнага доўгу па крэдытах прадастаўлена шматдзетным сем’ям, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Пры гэтым права на атрыманне льготнага крэдыту альбо субсідыі на выплату часткі працэнтаў па крэдытах прадастаўлена шматдзетным сем’ям, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 23 гадоў (якія не ўступілі ў шлюб і пражываюць з бацькамі).

Наступны пункт указа абараняе інтарэсы членаў сем’яў – атрымальнікаў дзяржаўнай падтрымкі. Ён датычыцца паўналетніх сваякоў кіраўніка сям’і, які памёр у перыяд будаўніцтва жылля і не атрымаў у поўным аб’ёме крэдыт, у тым ліку льготны. Цяпер такім членам сем’яў прадастаўляецца магчымасць дакрэдытавацца і атрымаць субсідыі ў поўным аб’ёме.

Канкрэтна ва Указе № 375 устанаўліваецца механізм прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі паўналетняму члену сям’і памерлага крэдытаатрымальніка (атрымальніка субсідый), а таксама ўрэгулявана пытанне заключэння з ім дагавора долевага будаўніцтва).

Гэтым жа пуктам прадастаўляецца магчымасць пераводу доўгу па льготных крэдытах на былых мужа і жонкі з захаваннем за імі права на атрыманне фінансавай дапамогі пры наяўнасці (нараджэнні) дзяцей і адтэрміноўкі ў пагашэнні льготнага крэдыту.

У пятым пункце гэтага дакумента прадугледжваецца дадатковая падтрымка асобных катэгорый грамадзян. Напрыклад, павялічваецца да 30 квадратных метраў (цяпер 20 «квадратаў») нарматыў крэдытавання кватэр у блакіраваных жылых дамах для грамадзян, якія стала пражываюць і працуюць у вёсцы (у выпадку будаўніцтва імі на вёсцы кватэр агульнай плошчы больш за 100 квадратных метраў). Павялічваецца з 3 да 6 месяцаў тэрмін вяртання грамадзянамі ў бюджэт пералічаных ім сум субсідый на пагашэнне крэдыту (у выпадку адмовы ад будаўніцтва жылля з дзяржаўнай падтрымкай).

Акрамя таго, рэгулюецца пытанне павелічэння ў перыяд будаўніцтва жылля максімальнага нармаванага кошту жылля на 15 квадратных метраў сем’ям, у якіх дзіця прызнана інвалідам пасля прыняцця рашэння аб прадастаўленні дзяржпадтрымкі і які мае права на дадатковую плошчу.

Указ № 375 уступае ў сілу (за выключэннем некалькіх нормаў) з 15.01.2022 года, паколькі для яго рэалізацыі неабходна прывесці ў адпаведнасць з Указам восем пастаноў Урада.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».