Вы тут

Тэма выстаўкі — сельсаветы


Як вядома, сенатары актыўна працуюць не толькі ў зале пасяджэнняў Савета Рэспублікі, у пастаянных камісіях, але і ў кулуарах сесіі.


Падчас сесіі сенатараў чакаў прыемны сюрпрыз: у фае залы пасяджэнняў верхняй палаты парламента была разгорнута выстаўка прысвечаная шматграннай дзейнасці сельскіх і гарадскіх Саветаў дэпутатаў. На стэндах былі прадстаўлены выданні з усіх рэгіёнаў краіны. У гэтых друкаваных альбомах і буклетах абагульняўся варты пераймання досвед, зразумела, з творчым пераасэнсаваннем і улікам мясцовых асаблівасцяў канкрэтнай тэрыторыі.

Асобныя выданні, напрыклад, з Мінскай вобласці, вылучаліся і прывабным знешнім выглядам, і змястоўным тэкстам. Скажам, гэта датычыцца шэрага сельскіх Саветаў Валожынскага раёна. Дастойна былі рэпрэзентаваны сельсаветы Брэсцкай і іншых абласцей краіны.

Выстаўка выклікала інтарэс у сенатараў і запрошаных да ўдзелу ў сесіі, у прыватнасці, старшынь абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў. Яны актыўна гарталі маляўнічыя выданні, знаходзілі там цікавую і карысную для сябе інфармацыю, копіі дакументаў, лаканічныя аповеды пра асобныя падзеі, мерапрыемствы і акцыі, параўноўвалі іх сцэнарыі і арганізацыю з практыкай работы сельскіх Саветаў у сваіх рэгіёнах.

На здымках нашага фотакарэспандэнта адлюстраваны асобныя моманты знаёмства ўдзельнікаў сесіі з экспазіцыяй выстаўкі, якая была падрыхтавана намаганнямі супрацоўнікаў сакратарыята Савета Рэспублікі.

Леанід ТУГАРЫН

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».