Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам, перадае прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
«Дзякуючы вам, адданым мастацтву і роднай зямлі людзям, мы захоўваем культурную спадчыну Беларусі — найбольшае багацце народа, развіваем векавыя традыцыі, беражліва ставімся да помнікаў гістарычных эпох, абараняем свае духоўныя каштоўнасці», — адзначыў Прэзідэнт.
«Упэўнены, што вашы таленты, адоранасць і імкненне да гармоніі заўсёды будуць служыць высакароднай місіі ўмацавання народнага адзінства, выхавання пачуцця гонару за вялікіх суайчыннікаў мінулага і сучаснага, фарміравання нацыянальнай годнасці як асновы развіцця будучых пакаленняў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў на гэтым шляху невычэрпнага натхнення, эмацыянальнага ўздыму і творчых поспехаў.
Прэв’ю: БелТА
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».