Вы тут

У Савецкім раёне беларускай сталіцы з пачатку месячніка па добраўпарадкаванню на суботнікі выйшла звыш 17 тысяч чалавек


У Савецкім раёне працягваецца асенні месячнік па навыдзенню парадка, азеляненню і добраўпарадкаванню тэрыторыі раёна. У месячніку прымаюць актыўны ўдзел дэпутаты, супрацоўнікі адміністрацыі раёна і праваахоўных органаў, працоўныя калектывы, навучэнцы і смтудэнты навучальных устаноў, работнікі жыллёва-камунальных арганізацый, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і жыхары. 


Чысціню і ўтульнасць у родным горадзе ствараем зараз і сваімі рукамі — гэтыя словы сталі дэвізам, пад якім прайшоў чарговы суботнік у Савецкім раёне. 

Па словах кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска Сяргея Хільмана, суботнік — гэта выдатная магчымасць зрабіць нашу сталіцы чысцейшай, болей утульнай і прыгажэйшай. Актыўнымі тэмпамі наводзім парадак на вуліцах, дваравых тэрыторыях, у парках і скверах, памятных і іншых мясцінах на тэрыторыі раёна. У суботніках з пачатку месяца ўжо прынялі ўдзел звыш 17 тысяч чалавек. У суботу выйшла каля 10 тысяч чалавек. Ужо адрамантавана 1 500 квадратных метраў асфальтавага покрыва вуліц раёна, вывезена 312, 3 кубаметраў лістоты і смецця, высаджана 121 дрэва і 2396 кустоў, ажыццёўлена ўборка на 6-ці будаўнічых пляцоўках і прылеглых да іх тэрыторыях. 

Парк Дружбы народаў, могілкі «Вайсковыя», сквер Усходні, тэрыторыі, якія прылягаюць да МКАД і Цнянскага водасховішча, зялёныя зоны па вуліцах В. Харужай, Няжданавай, Гамарніка, Кульман, дваровыя тэрыторыі — асноўны, але далёка не поўны пералік аб’ектаў, да якіх прыкладзены высілкі ўдзельнікаў суботніка. 

Работнікі адміністрацыі Савецкага раёна і УП «Зялёнбуд Савецкага раёна г. Мінска», супрацоўнікі УУС Савецкага раёна, студэнты БНТУ і курсанты Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь ажыццяўлялі высадку дэкаратыўных кустарнікаў уздоўж Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі. Удзельнікі суботніка высадзілі звыш 2 тысяч кустоў. 

Арганізацыя правядзення суботнікаў у межах месячніка па добраўпарадкаванню на тэрыторыі Савецкага раёна прадаўжаецца. Адміністрацыя Савецкага раёна запрашае жыхароў, працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі нашага раёна прыняць удзел у суботніках. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».