Вы тут

Што дапаможа згенерыраваць эканамічную цэннасць у аб’ёме да 2 трлн долараў за год


За апошнія дзесяцігоддзі развіццё тэхналогій перайшло на зусім новы ўзровень. Гэта, у сваю чаргу, паспрыяла росту анлайн-гандлю, які за мінулы год змог павялічыць свае паказчыкі ўдвая, а па асобных кірунках нават больш. Паводле даных агенцтва E-Data, анлайн-продажы ў нашай краіне за 2020 год паказалі самыя высокія тэмпы росту ў параўнанні з апошнімі 3 гадамі і дасягнулі аб’ёму амаль 2,5 млрд рублёў. Ва ўмовах пандэміі кампаніі прыйшлі да новых рашэнняў для пашырэння зон свайго ўплыву, а адным з ключавых момантаў у рашэнні дадзенай задачы сталі інвестыцыі ў інавацыйныя тэхналогіі і ўдасканаленне кур’ерскай дастаўкі.


Таму нядзіўна, што лагістычны бізнес кардынальна змяніў свае падыходы да вядзення асноўных працэсаў і арганізацыі складской гаспадаркі. Мы даведаліся, як працуе склад (лагістыка) са штучным інтэлектам і дапоўненай рэальнасцю, а таксама пацікавіліся меркаваннем эксперта рынку электроннай камерцыі, дырэктара правайдэра электронных плацяжоў Assіst Belarus Вячаслава Сеніна пра перспектывы дадзенай тэхналогіі.

Калі крама прыходзіць дадому

Аператары складоў інвеставалі ў штучны інтэлект і за кошт мадэрнізацыі тэхналогій змаглі дамагчыся паскоранага пранікнення e-grocery (продаж тавараў штодзённага попыту праз інтэрнэт) на рынак прадуктовага рытэйлу, тым самым забяспечыўшы сабе павышаную аперацыйную эфектыўнасць працэсаў.

На думку Вячаслава Сеніна, рост сектара кур’ерскай дастаўкі ў 2021 годзе працягнецца за кошт некалькіх фактараў. На жаль, рызыка распаўсюджвання COVІD-19 захоўваецца, а таксама, паколькі за мінулы год у насельніцтва ўжо сфарміраваны станоўчы вопыт пакупак анлайн з наступнай дастаўкай, у 2021 годзе чакаецца павелічэнне выручкі ў буйных гульцоў рынку такіх паставак. Эксперт адзначае, што рынак дастаўкі набывае ўсё больш канкурэнтных рысаў, і асаблівае значэнне пачынаюць мець не толькі палітыка цэн і зручнасць карыстання, але і тыя магчымасці, якія прадпрыемствы атрымліваюць пры мадэрнізацыі сваіх тэхналогій. Спецыялісты BCS Global Markets салідарныя з такой пазіцыяй.

Як зрабіць склад разумным

Першае, што трэба зрабіць перад пачаткам мадэрнізацыі склада, — гэта вызначыць памер неабходных капіталаўкладанняў. Наступны крок — вызначэнне аптымальнай колькасці штатных спецыялістаў і спрашчэнне вытворчых працэсаў. Далей дзеючыя сістэмы кіравання складам падлягаюць аптымізацыі, храніруюцца і інтэгруюцца з існуючымі тэхналогіямі.

Развіццё складскіх тэхналогій і іх складнікаў адбываецца імклівымі тэмпамі, змяняюцца падыходы да пабудовы сістэм дыслакацыі тавараў і рэалізацыі заказаў. Зыходзячы з павеваў асноўных трэндаў, першачарговае значэнне складскія кампаніі павінны надаць інвестыцыям для асваення сучасных механізмаў, якія прывядуць да ўмацавання лідарскіх пазіцый.

Паводле даследавання Zebra Technologіes (вытворца мабільных камп’ютараў, сканераў штрыхкодаў, тэрмадрукарак і расходных матэрыялаў да іх) больш за 60 % складскіх кампаній плануе удасканаліць сваю вытворчасць новымі тэхналогіямі, а каля 80 % рэспандэнтаў лічыць, што ў бягучых эканамічных умовах захаваць канкурэнтаздольнасць магчыма толькі пры мадэрнізацыі рабочых працэсаў усяго складскога комплексу.

На думку Вячаслава Сеніна, своечасовыя фінансавыя ўкладанні ў праекты, накіраваныя на павышэнне якасці аперацыйных працэсаў, нашмат больш выгадныя за «латанне дзірак» у выніку сур’ёзных недахопаў.

Дапоўненая рэальнасць у пытаннях эфектыўнасці склада

У арганізацыі работы сучаснага склада ўжо сёння на першы план выходзяць мабільныя прылады. Усе яны, ад планшэтаў да разнастайных мабільных сканераў, адчувальна ўплываюць на хуткасць рабочых працэсаў. На аўтаматызаваным складзе персанал выконвае свае функцыі пры дапамозе тэрміналаў збору даных. Сюды «прылятаюць» заданні з WMS (сістэма кіравання складам), і з іх дапамогай можна ажыццяўляць сканіраванне штрыхкодаў на прадукцыі і зонах яе захоўвання.

Значна павышае ступень прадукцыйнасці склада прымяненне новых тэхналогій мабільнасці ў спалучэнні з дапоўненай рэальнасцю (AR). Каб супрацоўнікі найбольш поўна маглі выкарыстоўваць перавагі ўсіх тэхналогій, на дапамогу прыходзіць метад штучнага інтэлекту.

Напрыклад, на экране карпаратыўнага праекцыйнага дысплея з AR-дадаткам адлюстроўваюцца малюнак участка склада, да якога набліжаецца работнік, патрэбная колькасць тавару і месца, з якога яго можна перакласці для транспарціроўкі. Пры далейшым руху дадатак адлюстроўвае інфармацыю аб пакінутых актывах, іх лакацыях і будуе найбольш кароткі шлях да пункта прызначэння. Адным з варыянтаў рэалізацыі гэтай тэхналогіі з’яўляецца праекцыя на лабавое шкло пагрузчыка або іншага транспартнага сродку.

Для якаснага аказання анлайн-паслуг неабходна павысіць узровень іх даступнасці. У некаторай ступені гэтага можна дасягнуць, ужываючы рабатызаваныя сістэмы. «Паводле звестак аналітыкаў, прымяненне робатаў эканоміць час выканання розных задач у 4 разы ў параўнанні з выкананнем аналагічнага функцыянала чалавекам. Таму цалкам абгрунтаванае выкарыстанне сучасных тэхналогій і ў галіне лагістыкі», — тлумачыць Вячаслаў Сенін.

Паводле даследаванняў, робат выконвае пастаўленую задачу ў 4 разы хутчэй за чалавека. Напрыклад, для камплектацыі заказу робату Kіva трэба 15 хвілін, чалавек справіцца прыкладна за гадзіну. Кампаніяй Amazon было падлічана, што пры поўным укамлектаванні склада робатамі дадзеная карпарацыя эканоміла больш за 20 млн долараў на год.

Навошта нам разумныя склады?

«Сёння становіцца зразумела, што ланцужок паставак можа паспяхова працаваць пры пастаяннай і своечасовай мадэрнізацыі. Правільны падыход забяспечыць задавальненне фактычных патрэб, а таксама стане падмуркам для ўкаранення наступных навінак.
Прыярытэтнае значэнне набывае пытанне пашырэння перспектыў кантролю таварных рэшткаў і рабочых працэсаў. На чале дадзенага пытання ляжыць аналіз данных, або тыя самыя CRМ-сістэмы (транспартныя), на базе якіх распрацоўваецца стратэгія кампаніі. Па прагнозах аналітыкаў, склады ўжо праз 5 гадоў пяройдуць на новы этап свайго развіцця», — адзначае Вячаслаў Сенін.

Ужо цяпер кампаніі, якія прымяняюць метады штучнага інтэлекту, могуць згенерыраваць эканамічную цэннасць у аб’ёме да 2 трлн долараў за год. Згодна з міжнароднай галіновай справаздачай MHІ1, тэхналогію штучнага інтэлекту апрабоўвае пакуль толькі каля 10 % рэспандэнтаў, але гэтая лічба будзе расці, і, паводле сцвярджэння аналітыкаў, ужо ў 2025 годзе дасягне паказчыка ў памеры 80 %.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.