Вы тут

Калючы дрот замест спачування


Днямі стала вядома, што афіцэры пагранічнага агенцтва ЕС (Frontex) зафіксавалі як мінімум 14 выпадкаў «групавога выціскання мігрантаў» з тэрыторыі Літвы. Пра гэта заявіла назіральнік Frontex па фундаментальных правах Катажына Венцэль, паведаміў літоўскі тэлеканал LRT. Прычым гаворка ідзе пра паведамленні «аб сур'ёзных інцыдэнтах», заявіла Катажына Венцэль. Паводле яе слоў, у справаздачах Frontex гаворыцца аб «практыцы калектыўных выцісканняў» мігрантаў з літоўскай тэрыторыі. «Афіцэры Frontex не маюць прамога дачынення да так званага перанакіравання людзей», — адзначыла яна.


Фота: pixabay.com

Праваабарончыя арганізацыі ў ЕС прытрымліваюцца думкі, што выцісканне мігрантаў з пагранічнай тэрыторыі Літвы парушае палажэнні Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека. Улады Літвы пакуль не агучылі пэўнай інфармацыі ў сувязі са справаздачай Frontex. Так, кіраўнік літоўскай Службы аховы дзяржграніцы Рустамас Любаевас паведаміў, што Літва сумесна з Frontex праводзіць праверку некалькіх справаздач агенцтва, якія датычацца групавога выціскання мігрантаў, паведаміла Delfі. Міністр унутраных спраў Літвы Агнэ Білатайтэ паведаміла, што ёй не давялося азнаёміцца з прадстаўленай Frontex інфармацыяй, аднак яна лічыць, што службовыя асобы Літвы дзейнічаюць у адпаведнасці з прадугледжаным у нацыянальным праве парадкам.

Іншага пункту гледжання прытрымліваюцца эксперты сусветных агранізацый. Меры Літвы па ўрэгуляванні міграцыйнага крызісу парушаюць (!) нацыянальнае і міжнароднае права, заявіў прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара (УВКБ) ААН па справах бежанцаў у краінах Паўночнай Еўропы і Балтыі Хенрык М. Нордэнтофт. Аб гэтым паведаміў партал Baltnews.

У ААН адзначаюць, што вяртанне мігрантаў праз граніцу не толькі пагражае жыццю людзей, але і з'яўляецца незаконным. «Прыстанішча з'яўляецца адным з асноўных правоў чалавека. Мы заклікаем Літву выконваць свае міжнародныя абавязацельствы, даючы асобам, якія шукаюць прыстанішча, магчымасць атрымаць яго і забяспечваць адпаведныя ўмовы прыёму і эфектыўную працэдуру прадастаўлення прытулку», — заявіў Хенрык М. Нордэнтофт.

Асаблівую заклапочанасць міжнароднай супольнасці выклікаюць умовы, у якіх утрымліваюцца мігранты ў прыгранічных раёнах. Так, бежанцы часцяком пражываюць у закрытых і надзвычай густанаселеных раёнах без належных умоў. Некаторыя групы ўтрымліваліся такім чынам больш за тры месяцы, адзначыў прадстаўнік ААН. З набліжэннем зімы сітуацыя становіцца асабліва складанай.

І яшчэ адна, на мой погляд, адметная інфармацыя. Стала вядома, што Літва перакідвае бежанцаў з лагераў у іншыя краіны ЕС. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце. Міністэрства ўнутраных спраў Літвы 29 верасня афіцыйна заявіла аб тым, што больш за 700 нелегальных мігрантаў з пачатку 2021 года збегла з цэнтраў размяшчэння ў гэтай краіне. «Выдатна разумеючы, што Літва не з'яўляецца канчатковым пунктам прызначэння і мігранты імкнуцца ў больш багатыя краіны, такія як Германія, Аўстрыя і Бельгія, літоўскі бок імітуе ўцёкі. Іншымі словамі, спрыяе перакідцы мігрантаў ўглыб Еўрапейскага саюза, — распавялі ў ведамстве. — Масавыя ўцёкі немагчымыя з прычыны ўтрымання бежанцаў пад узмоцненай кругласутачнай узброенай аховай паліцыі і вайскоўцаў. У ахове выкарыстоўваюцца службовыя сабакі. Гэтыя так званыя лагеры абсталяваныя агароджамі, калючым дротам і тэхнічнымі сродкамі аховы. Такім чынам, мігранты не маюць магчымасці пакінуць тэрыторыю цэнтраў утрымання без іншага садзейнічання».

Імітацыя Літвой уцёкаў мігрантаў з лагераў — гэта шантаж такіх дзяржаў, як Германія, Францыя, Аўстрыя і іншых. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БелТА падзяліўся загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН, кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін. «Ім трэба паспець да рэферэндуму ў Беларусі разыграць чарговую геапалітычную карту супраць і Беларусі, і Саюзнай дзяржавы. У адваротным выпадку цяжка будзе растлумачыць сваёй грамадскасці з'яўленне трупаў ад холаду ў кватэрах і дамах і голаду ў сувязі са штучна створаным крызісам. Паводле папярэдніх даных, калі не зменіцца сітуацыя, амаль 80 мільёнаў грамадзян ЕС не проста пазамярзае, а некаторыя з іх могуць не выжыць. Напрыклад, у Вялікабрытаніі штогод ад холаду гіне каля 20 тысяч чалавек. Грамадзянам Беларусі, думаю, ёсць з чым параўнаць. Заходняя дэмакратыя ператварыла свае народы ў вязняў сумлення», — рэзюмаваў эксперт.

Ён таксама нагадаў, што 5 кастрычніка, зноў за 500 метраў ад граніцы з Літвой, быў знойдзены труп бежанца — грамадзяніна Шры-Ланкі. «На жаль, па CNN такое не пакажуць — гэта іншае. Узнікае пытанне да так званай дэмакратычнай еўрапейскай супольнасці: колькі яшчэ трэба трупаў для разумення непазбежнага пакарання злачыннай улады Польшчы і Літвы? Няўжо не зразумела брусельскім чыноўнікам, што беспакаранасць і ўкрывальніцтва злачынстваў сваіх сатэлітаў паскарае развал, а разам з тым і пагаршае трагедыю для народаў Еўропы?

Ужо зразумела, што на гэтым трупы не закончацца. Польскія і літоўскія ўлады з падачы Вашынгтона вырашылі ісці да канца і ўкараніць тэхналогію па фізічным знішчэнні для сябе, як яны палічылі, лішніх людзей», — падкрэсліў Мікалай Шчокін.

Яшчэ адно меркаванне прагучала падчас Нобелеўскага тыдня. Еўропа павінна сустракаць мігрантаў са спачуваннем, а не з калючым дротам. Пра гэта ў інтэрв'ю Reuters заявіў пісьменнік Абдулразак Гурна, уганараваны Нобелеўскай прэміяй 2021 года па літаратуры. Паводле яго слоў, дзіўныя рашучасць і смеласць людзей, якія выпраўляюцца ў далёкае падарожжа, каб збегчы са сваіх краін для новага жыцця. «Вы павінны задаць пытанне: што такога жудаснага ў тым месцы, дзе яны знаходзяцца, што яны ідуць на такую рызыку?»— заўважыў пісьменнік. Ці пачуюць?

Пётр ДУНЬКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў. 

Грамадства

Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?

Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?

Нават у лёгкай форме перанесеная каранавірусная інфекцыя не праходзіць для арганізма бясследна.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

СТРАЛЕЦ. Ад таго, як сплануеце тыдзень, залежыць, ці паспееце завяршыць важныя справы. 

Грамадства

Як навучыць дзіця рацыянальна карыстацца грашыма? Парады псіхолага

Як навучыць дзіця рацыянальна карыстацца грашыма? Парады псіхолага

Дзіцяці абавязкова трэба ведаць: Што такое грошы? Навошта яны патрэбны?