Вы тут

Пра «даходы ў канвертах»


Цяпер ні для кога не сакрэт, што падатковыя органы валодаюць вялікай колькасцю даных, пачынаючы з інфармацыі аб набыцці транспартных сродкаў, нерухомай і іншай маёмасці, аб даходах работнікаў у нашай краіне, а акрамя таго, яны атрымліваюць звесткі аб грашовых пераводах, якія паступаюць з-за мяжы. У гэтым ведамстве створана спецыяльная група экспертаў, якія бяруць інфармацыю аб даходах і параўноўваюць яе з рэальнымі выдаткамі асобнага далёка не беднага грамадзяніна.


Далей аналітыкі дзейнічаюць даволі проста. Падатковы орган самастойна без выкліку індывіда аналізуе гэтыя атрыманыя звесткі, і калі ўсталёўваецца перавышэнне расходаў над даходамі на суму не менш як за 250 базавых велічынь (7250 рублёў), то гэта ўжо з’яўляецца падставай для выпатрабавання дэкларацыі аб даходах і маёмасці і далейшае правядзенне праверкі.

Так, напрыклад, інспекцыяй МПЗ па Кастрычніцкім раёне горада Гродна праведзена камеральная праверка адпаведнасці выдаткаў і даходаў у дачыненні да грамадзяніна, які з’яўляецца кіраўніком і заснавальнікам двух суб’ектаў гаспадарання, якія ажыццяўлялі дзейнасць у галіне грузаперавозак, а таксама аптовага гандлю аўтазапчасткамі. На падставе аналізу наяўных у падатковым органе звестак, дадзеныя арганізацыі сістэматычна выплачвалі работнікам заработную плату ніжэй мінімальнага гарантаванага ўзроўню і, як следства, мелі рызыку ўтойвання падатковай базы па падаходным падатку і выплаты заработнай платы «ў канвертах».

У ходзе праверкі ўстаноўлены факты неаднаразовага прадастаўлення правяраемым грамадзянінам пазык на разліковыя рахункі названых арганізацый на суму больш за 60 тысяч рублёў. Акрамя таго, ім не раз ажыццяўляліся буйныя выдаткі на набыццё нерухомасці і транспартных сродкаў. З улікам дадзеных абставін устаноўлена перавышэнне расходаў над даходамі ў памеры 50 тысяч рублёў, і па выніках праверкі прад’яўлены падаходны падатак у суме 12,1 тысяч рублёў.

У цэлым у першым паўгоддзі гэтага года, прааналізаваўшы інфармацыю аб даходах, расходах і маёмасным становішчы шэрагу грамадзян, былі запатрабаваныя дэкларацыі аб даходах і маёмасці тых, у якіх выдаткі значна перавышалі атрыманыя даходы.

Як адзначылі ў галоўным упраўленні развіцця падатковых органаў Міністэрства па падатках і зборах нашай краіны, па выніках праверкі такіх дэкларацый, 812 чалавек не змаглі пацвердзіць легальнасць паходжання даходаў. У сувязі з гэтым ім прад’яўлена да аплаты 3,5 млн рублёў, з якіх толькі ў бюджэт паступіла 2,1 млн рублёў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму важна аднаўляць балотныя экасістэмы?

Чаму важна аднаўляць балотныя экасістэмы?

Балоты непарыўна звязаныя з культурай і гісторыяй беларускага народу. 

Спорт

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Міністр спорту і турызму пра жыццё беларускага спорту. Шчыра і аб’ектыўна.

Грамадства

Хто рызыкуе захварэць на рак малочнай залозы?

Хто рызыкуе захварэць на рак малочнай залозы?

На першым месцы — спадчынны фактар.  

Здароўе

Чаму беларусы не спяшаюцца прышчапляцца?

Чаму беларусы не спяшаюцца прышчапляцца?

Праз які час праводзіць рэвакцынацыю ад COVІD-19 і ці патрэбна яна ўвогуле?