Вы тут

У Баранавічах маладым людзям прапануюць прайсці бясплатны курс па кіналогіі


У Баранавічах хлопцам і дзяўчатам прапануюць прайсці бясплатны навучальны курс па кіналогіі, паведамляе БелТА са спасылкай на першага сакратара гарадской арганізацыі БРСМ Ганну Запруцкую.


Курс # Хочу_в_кинологи арганізуюць БРСМ і Баранавіцкі кінолаг Ірына Туціна. Першы занятак намечаны на 6 лістапада. У праекце прапануюць паўдзельнічаць хлопцам і дзяўчатам 14-20 гадоў. У праграме курса па 10 тэарэтычных і практычных заняткаў. Іх будуць праводзіць кінолаг, ветэрынарны ўрач і іншыя спецыялісты. Слухачоў курсу навучаць не толькі базавым асновам дрэсіроўкі сабак, але і раскажуць пра асаблівасці анатоміі і фізіялогіі жывёл, паводніцкіх праблемах.

«Мы цесна супрацоўнічаем з валанцёрамі, якія дапамагаюць бяздомным жывёлам. Разам рэалізавалі некалькі праектаў, зараз адкрылі набор на новы. Заняткі будуць праходзіць па выхадных, каб не адцягваць дзяцей ад вучобы. Пасля тэарэтычнага этапу яны здадуць невялікі экзамен, а потым пяройдуць да практычных заняткаў», — адзначыла Ганна Запруцкая.

Далучыцца да курсу могуць не толькі ўладальнікі сабак. Тым, хто яшчэ не абзавёўся гадаванцам, арганізатары дапамогуць для навучання падабраць чатырохлапага напарніка, які знаходзіцца на ператрымцы.

«Самае важнае — развіць пачуццё адказнасці, каб людзі разумелі, як трэба звяртацца з сабакамі і выхоўваць іх. Ну і, вядома, у чарговы раз хочам прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы бяздомных жывёл. Бо яны проста так не аказваюцца на вуліцы, прыкладвае да гэтага руку менавіта чалавек. Калі яшчэ раз звярнуць на гэта ўвагу, спадзяемся, што з часам бяздомных жывёл стане менш», — рэзюмавала суразмоўца.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».