Вы тут

Памёр дырэктар Чарнобыльскай АЭС, які кіраваў станцыяй падчас катастрофы ў 1986 годзе


Віктар Бруханаў, які кіраваў Чарнобыльскай АЭС падчас катастрофы ў 1986 годзе, памёр ва ўзросце 84 гадоў. Пра гэта паведаміла ў сераду прэс-служба Чарнобыльскай АЭС, перадае ТАСС.


«Сёння на 85-м годзе пайшоў з жыцця першы дырэктар Чарнобыльскай АЭС Віктар Бруханаў. Калектыў і адміністрацыя прадпрыемства выказваюць сваё глыбокае спачуванне родным і блізкім», — паведаміла прэс-служба ў Facebook.

На працу ў ЧАЭС Бруханава прызначылі ў 1970 годзе. Спачатку ён узначальваў будаўніцтва, а пасля гэтага, аж да красавіка 1986 года, кіраваў станцыяй. Пасля выбуху на ЧАЭС яго адхілілі. У ліпені 1988 года Бруханава прысудзілі да 10 гадоў зняволення па артыкуле 220 Крымінальнага кодэкса УССР «парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі на выбухованебяспечных вытворчасцях і прадпрыемствах», як і галоўнага інжынера Мікалая Фаміна. Праз пяць гадоў Брюханова датэрмінова вызвалілі.

26 красавіка гэтага года Служба бяспекі Украіны апублікавала сакрэтныя дакументы аб чарнобыльскай катастрофе. Сярод іх і першы даклад Бруханава кіраўніцтву СССР з адзнакай «сакрэтна». Тады ён пісаў, што сітуацыя ў горадзе Прыпяць і суседніх раёнах нармальная, а ўзровень радыяцыі кантраляваны.

Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС адбылася 26 красавіка 1986 года, там выбухнуў чацвёрты энергаблок станцыі. На Украіне былі забруджаныя 50 тыс. кв. км у 12 абласцях. У Беларусі агульная плошча радыяцыйнага забруджвання склала каля 46,5 тыс. кв. км. Акрамя таго, ад радыеактыўнага забруджвання пацярпелі 19 расійскіх рэгіёнаў з тэрыторыяй амаль 60 тыс. кв. км і насельніцтвам 2,6 млн чалавек.

Фота ТАСС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.