Вы тут

Лукашэнка сустрэўся з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Хансам Клюге. 


Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яму прыемна сустрэцца з Хансам Клюге не толькі як з чалавекам, якога добра ведаюць у Беларусі, але і на са спецыялістам, які добра разбіраецца ў ахове здароўя, асабліва ў рознага роду вірусах. «Я хачу падзякаваць вам і кіраўніцтву Сусветнай Арганізацыі аховы здароўя за абранне Беларусі членам выканкама СААЗ у бягучым няпростым палітызаваным 2021 годзе. Гэта сведчыць аб пэўнай незалежнасці і смеласці кіраўніцтва СААЗ. Як мне дакладвае міністр аховы здароўя, у нас ніколі не было праблем з арганізацыяй. Вы заўсёды дзяліліся ведамі, падказвалі не толькі ў пытаннях лячэння людзей, але і ў пытаннях набыцця пэўнага абсталявання. Увогуле, аказвалі ўсялякую падтрымку і дапамогу. Мы гэта бачым і ў часы пандэміі. Гэта дарагога каштуе і мы гэта цэнім», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. 

Наступны тыдзень прысвяцім дэталёваму аналізу сітуацыі з каранавірусам

Беларускі лідар акцэнтвааў увагу, што сітуацыя ў свеце характарызуецца уздымам захворвання Covid-19 і яго новага штама. І гэты ўздым адчуваецца і ў Беларусі — хвароба дасягнула таго піку, які быў раней. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што наступны тыдзень у Беларусі будзе прысвечаны таму, каб дэталёва разабрацца па кожнай бальніцы, па кожным інфіцыраваным чалавеку і прыняць дадатковыя меры, калі гэта неабходна, для лячэння людзей ад ковіду.

«Я абсалютна падтрымліваю СААЗ у тым, што нельга сёння быць індывідуалістам і эгаістам. Я маю на ўвазе краіны, якія спрабуюць зачыніцца, ўводзяць лакдаўны, якія, маючы лекі, не заўсёды своечасова і ў патрэбным аб’ёме пастаўляюць іх на рынак, маючы магчымасць вырабляць сродкі індывідуальнай аховы, не заўсёды дзеляцца з іншымі краінамі. Вакцыны павінны стаць здабыткам усяго чалавецтва. Гэта інтэрнацыянальная хвароба і калі нейкая краіна думае ізалявацца і ў гэтым плане паспытаць шчасця, нічога не атрымаецца. Трэба разам усім 7.5 мільярдам насельніцтва пераадольваць гэтую хваробу. У гэтым плане я вас абсалютна падтрымліваю», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт падзякаваў СААЗ за падтрымку Беларусі не толькі ў лячэнні Covid-19, але і іншых хвароб. «Не трэба забываць, што ў нас людзі хварэюць і ў значна большым аб’ёме і іншымі захворваннямі. І тут мы атрымліваем усялякую падтрымку. Я хачу, каб вы перадалі мае самыя цёплыя словы кіраўніцтву СААЗ за тую каласальную падтрымку, якую вы аказваеце па ўсім свеце ў тым ліку і Беларусі», — канстатаваў ён. 


Каментарый у тэму

«Здароўе павінна быць па-за палітыкай»

Пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Ханс Клюге сустрэўся з журналістамі і расказаў падрабязнасці свайго візіту ў Беларусь. У прыватнасці, ён паведаміў, што напярэдадні разам з міністрам аховы здароўя Дзмітрыем Піневічам яны падпісалі новы двухгадовы план супрацоўніцтва. Ханс Клюге расказаў пра тры аспекты, з якіх ён складаецца. 

Першы аспект — агульная медыцына, агульны медыцынскі ахоп. «Гэта значыць, што кожны жыхар Беларусі павінен мець адкрыты доступ да сістэмы аховы здароўя, незалежна ад сацыяльнага і фінансавага статусу. І ў гэтым кірунку Беларусь паказвае годныя вынікі галоўным чынам за кошт таго, што захавала пачатковую ахову здароўя з часоў СССР і напоўніла яе новым якасным зместам», — растлумачыў Ханс Клюге. Ён расказаў, што будзе працягнута супрацоўніцтва па зніжэнні кошту медыцынскіх прэпаратаў. У Беларусі створаны пул спецыялістаў, які працуе ў гэтым накірунку. Па словах прадстаўніка СААЗ, новым элементам супрацоўніцтва павінна стаць сумесная праца над лічбавізацыяй медыцынскіх паслуг, неабходна надаць увагу павышэнню ўзроўню прафесіяналізму медыцынскіх супрацоўнікаў і іх мабільнасці. 

Другі аспект — павелічэнне колькасці вакцынаваных. «У 35 краінах з 53 у рэгіёне, за які я адказваю, назіраецца неабходнае плато, пры якім насельніцтва было вакцынавана. У асобных краінах назіраецца вакцынны скептыцызм. Я разумею асцярогі насельніцтва, таму што вакцыны былі распрацаваны ў кароткія тэрміны. Аднак, варта ўлічваць, што медыцынскія прэпараты былі распрацаваны ў адпаведнасці з жорсткімі патрабаваннямі і паказваюць вынікі», — адзначыў ён.

Ханс Клюге падкрэсліў, што згодны з Аляксандрам Лукашэнкам у тым, што не павінна быць пакарання за адмову ад вакцынацыі, аднак варта ўвесці дадатковы стымул, заклікаючы людзей вакцынавацца. «Неабходна забяспечыць разнастайнасць вакцын. Гэта забяспечыць дадатковы давер з боку насельніцтва. На сустрэчы з кіраўніком дзяржавы я згадаў, што мне хацелася б, каб Беларусь далучылася да праграмы COVAX», — сказаў прадстаўнік СААЗ.

Трэці аспект супрацоўніцтва — здароўе і дабрабыт. Па словах Ханса Клюге, дзевяць з дзесяці чалавек памірае не ад вірусных, а ад хранічных захворванняў. На гэта ўплываюць чатыры фактары рызыкі: курэнне, алкаголь, нерухомы лад жыцця, харчаванне. «Я заклікаю ўсіх практыкаваць 25-хвілінныя трэніроўкі кожны дзень. Я згаджаюся тут з Аляксандрам Рыгоравічам: неабходна больш надаваць увагі прапагандзе спорту сярод насельніцтва. Гэта самы танны і эфектыўны спосаб прафілактыкі любога захворвання», — сказаў ён.

Дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ акцэнтаваў увагу, што Беларусь — другая ў свеце краіна пасля Кубы, якая атрымала сертыфікат СААЗ аб прадухіленні перадачы ВІЧ ад маці да дзіцяці. Цяпер неабходна ўтрымліваць якасць, каб адпавядаць гэтаму сертыфікату. 

«І галоўны прынцып — ніхто не павінен заставацца ззаду, таму неабходна дастукацца да ўсіх слаёў насельніцтва, уключаючы зняволеных, мігрантаў і іншыя неабароненыя слаі насельніцтва. Таму што здароўе павінна быць па-за палітыкай, здароўе — гэта ключавое права чалавека», — падкрэсліў Ханс Клюге. 

Дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ расказаў, што нядаўна было адзначана 30-годдзе супрацоўніцтва СААЗ і краін СНД. Быў падпісаны новы мемарандум а супрацоўніцтве паміж медыцынскім саветам краін СНД і СААЗ. «Я звярнуўся з просьбай да Аляксандра Лукашэнкі, каб Беларусь выступіла свайго роду лідарам па прасоўванні ідэй і практыкі ў краінах СНД. Асабліва прымаючы да ўвагі, што Беларусь уваходзіць у склад выканаўчага камітэта СААЗ», — падзяліўся Ханс Клюге. 

«Мы бачым рост колькасці вакцынаваных ад COVID-19»

Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч расказаў прадстаўнікам СМІ, што колькасць вакцынаваных ад COVID-19 у Беларусі павялічваецца добрымі тэмпамі. 

«Мы ўжо бачым калі не ўсплёск, то рост колькасці вакцынаваных. Мы глядзім у большай ступені па тых, хто прайшоў вакцынацыю першым кампанентам, фактычна 2,5 мільёна ўжо вакцынаваны. І колькасць тых, хто праходзіць поўны цыкл вакцынацыі, павялічваецца добрымі тэмпамі. Адзінае, вядома, я выказваю шкадаванне, што, як заўсёды, у нас гэта некалькі пазней, чым трэба было. Але лепш позна, чым ніколі», — адзначыў Дзмітрый Піневіч.

Міністр расказаў, што разам з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ наведаў дзіцячую інфекцыйную бальніцу. Падчас пандэміі спецыялісты гэтай установы дапамагаюць не толькі дзецям, але і дарослым. Па словах Дзмітрыя Піневіча, у рэанімацыйным аддзяленні не было ніводнага вакцынаванага пацыента. Але ва ўсіх рэгіёнах краіны фіксуецца рост захворвання каранавірусам. Таму міністр аховы здароўя яшчэ раз заклікаў выконваць меры сацыяльнага дыстанцыявання, выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны і вакцынавацца.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Міністр спорту і турызму пра жыццё беларускага спорту. Шчыра і аб’ектыўна.

Грамадства

Чаму важна аднаўляць балотныя экасістэмы?

Чаму важна аднаўляць балотныя экасістэмы?

Балоты непарыўна звязаныя з культурай і гісторыяй беларускага народу. 

Грамадства

Хто рызыкуе захварэць на рак малочнай залозы?

Хто рызыкуе захварэць на рак малочнай залозы?

На першым месцы — спадчынны фактар.  

Здароўе

Чаму беларусы не спяшаюцца прышчапляцца?

Чаму беларусы не спяшаюцца прышчапляцца?

Праз які час праводзіць рэвакцынацыю ад COVІD-19 і ці патрэбна яна ўвогуле?