Вы тут

Прафілактычныя мерапрыемствы «Аўтобус» пройдуць 18-22 кастрычніка ў Мінску


Для прафілактыкі аварый з пасажырскім транспартам у сталіцы з 18 па 22 кастрычніка пройдзе комплекс мерапрыемстваў «Аўтобус», паведаміла БелТА старшы інспектар па АиП АДАІ МГБ Кастрычніцкага РУУС Мінска Ірына Боярчук.


За дзевяць месяцаў у Мінску зарэгістраваныя 25 ДТЗ па віне вадзіцеляў пасажырскага транспарту. У гэтых аварыях 26 чалавек параненыя, адзін загінуў. Толькі за верасень у Кастрычніцкім раёне сталіцы выяўлена 19 выпадкаў, калі вадзіцелі маршрутак парушалі ПДР. Часцей за ўсё гэта кіраванне няспраўным транспартам, грэбаванне правіламі прыпынку і стаянкі, перавозкі пасажыраў. Адзін з кіроўцаў зусім не меў права кіраваць транспартам.

Па-ранейшаму здараюцца ДТЗ па віне перавозчыкаў у рэгулярным і нерэгулярных зносінах, у выніку жыццё і здароўе грамадзян падвяргаюцца небяспекі. Часта пасажыраў перавозяць парушаючы патрабаванні нарматыўных дакументаў. Вадзіцелі перавышаюць хуткасць, праязджаюць на чырвонае святло, грэбуюць правіламі манеўравання, размяшчэння транспарту на праезнай часткі, карыстаюцца за рулём мабільным тэлефонам.

Падчас прафілактычнай акцыі супрацоўнікі ДАІ разам з галосным кантролем правядуць рэйдавыя мерапрыемствы, спалучаючы негалосны і змешаны кантроль, у тым ліку з выкарыстаннем відэарэгістратараў і іншых сродкаў фота- і відэафіксацыі. Таксама будуць кантралявацца тэхнічны стан і правамернасць пераабсталявання транспарту для пасажырскіх перавозак. Калі будуць выяўлены парушэнні заканадаўства, да кіраўнікоў і службовых асоб, адказных за тэхнічны стан і эксплуатацыю транспарту, прыменяць адміністрацыйнае ўздзеянне.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».