Вы тут

Туманы і невялікія дажджы


У другой дэкадзе кастрычніка ў нашай краіне адбылася змена характару надвор’я. Пасля працяглага ўплыву антыцыклону ў атмасферы ўсталяваліся ўстойлівыя заходнія паветраныя патокі і ў Беларусь накіравалася больш вільготнае і няўстойлівае паветра атлантычнага паходжання. З’явілася больш воблачнасці, а ў канцы тыдня чакаюцца кароткачасовыя дажджы і туманы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу ўмовы надвор’я ў Беларусі ўначы ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, калі адаб’ецца ўплыў чарговага малаактыўнага атмасфернага фронту з боку Заходняй Еўропы. У другой палове дня месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–18 м/с. Максімальная тэмпература паветра будзе дасягаць ад плюс 8 градусаў да 14 цяпла.

А вось 16 кастрычніка ўмовы надвор’я працягне фарміраваць атмасферны фронт і няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць да нас з Балтыйскага мора. У гэтую суботу захаваецца няўстойлівае надвор’е. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць дажджы рознай інтэнсіўнасці. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 2 да плюс 8 градусаў, удзень — 8–14 цяпла. 

Нязначная змена надвор’я пачнецца ў нядзелю. У гэты дзень адбудзецца рост атмасфернага ціску, таму дажджы на большай частцы тэрыторыі краіны спыняцца. Аднак, у паўночнай частцы краіны адаб’ецца ўплыў атмасфернага фронту, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 1 градуса да 6 цяпла. Удзень слупок тэрмометра пакажа 6–13 градусаў са знакам плюс.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня тэрыторыя нашай краіны апынецца пад уплывам няўстойлівых паветраных мас, якія прыйшлі да нас з Балтыйскага мора. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны высокая верагоднасць фарміравання туманаў. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, удзень будзе 7–13 цяпла. 

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».