Вы тут

У Брэсце затрымалі студэнта, які «замініраваў» інтэрнат


Сёння раніцай з Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта паступіў званок: падчас навучальнага стрыму невядомы ў стужцы каментарыяў паведаміў аб выбуховым прыстасаванні ў інтэрнаце, дзе праходзіла мерапрыемства.


На месца выбылі экстранныя службы. Былі прыняты неабходныя меры бяспекі. Паведамленне аб небяспецы было непраўдзівым.

Як паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама, на працягу гадзіны аператыўнікі абласнога ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці ўстанавілі аўтара паста. Высветлілася, што пажартаваць такім чынам вырашыў 21-гадовы чацвёртакурснік гэтага ж універсітэта.

Жыхара горада затрымалі. Яго дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?