Вы тут

У поле зроку ДАІ Міншчыны — нецвярозыя кіроўцы


Кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, пад уздзеяннем наркатычных сродкаў і псіхатропных ці таксічных рэчываў з’яўляецца самым грубым і небяспечным парушэннем Правілаў дарожнага руху, што немінуча прыводзіць да ДТЗ.


За 9 месяцаў бягучага года вартавымі дарог выяўлена і прыцягнута да адказнасці 2559 нецвярозых кіроўцаў. За названы перыяд па віне такіх вадзіцеляў адбылося 38 ДТЗ, у выніку якіх 13 чалавек загінулі, 38 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

У перыяд з 15 па 18 кастрычніка ДАІ Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю «Цвярозы кіроўца», накіраваную на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі п’янымі вадзіцелямі, а таксама якія не маюць права кіравання. Пра гэта інфармуе УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.

У ходзе мерапрыемства будуць створаны рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ і іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі. Патруляванне нарадаў міліцыі набліжана да аб’ектаў гандлю спіртнымі напоямі (кавярні, крамы, АЗС) і забаўляльных устаноў, асабліва ў вячэрні і начны час сутак. Таксама пад кантролем ДАІ будуць нецвярозыя пешаходы і веласіпедысты, якія ствараюць прамую небяспеку для бяспечнага дарожнага руху.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.