Вы тут

Галоўчанка падпісаў пастанову Савета Міністраў нумар 575 «Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму»


Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падпісаў пастанову Савета Міністраў нумар 575 «Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму», паведамілі ў прэс-службе ўрада.


Згодна з дакументам, суб'екты процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму накіроўваюць у МУС не радзей за адзін раз у паўгоддзе інфармацыю аб прымяненні адпаведных мер. Зацвярджаюцца формы, па якіх МУС вядзе пералікі арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Гэтыя пералікі размяшчаюцца на афіцыйным сайце МУС.

У пастанове рэгламентуецца маніторынг выканання заканадаўства аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму. Пры выяўленні парушэнняў суб'екты маніторынгу інфармуюць органы ўнутраных спраў, дзяржбяспекі, пракурора для вырашэння пытання аб прыняцці мер процідзеяння рэабілітацыі нацызму.

Таксама дакумент зацвярджае палажэнне аб ацэнцы сімволікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў іх прыкмет праявы экстрэмізму і палажэнне аб рэспубліканскай камісіі па правядзенні названай ацэнкі, якая ствараецца пры Міністэрстве інфармацыі. У абласцях таксама будуць створаны адпаведныя камісіі. Падставай для правядзення ацэнкі будзе зварот дзяржорганаў, якія ажыццяўляюць процідзеянне экстрэмізму. Рашэнне камісіі прымаецца простай большасцю галасоў пры вочным (на пасяджэнні) альбо завочным (з дапамогай пісьмовага апытання) галасаванні. Узначаліць рэспубліканскую камісію намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Лілія Ананіч, яе намеснікам будзе намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі. Сярод членаў камісіі — прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, спецыялісты па сацыялогіі, філасофіі, філалогіі, псіхалогіі.

Пастанова Савета Міністраў уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».