Праграма крэдытавання айчынных аўтамабіляў Geely для фізічных асоб будзе працягнутая ў наступным годзе. Аб гэтым прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сказаў сёння журналістам у час рабочай паездкі ў Барысаўскі раён, перадае БелТА.
У Беларусі дзейнічае спецыяльная праграма па крэдытаванні куплі айчынных аўтамабіляў Geely. Асаблівыя ўмовы прадастаўляюцца і для традыцыйнай катэгорыі льготнікаў — шматдзетных сем’яў. «У наступным годзе гэта праграма дакладна будзе дзейнічаць. Цяпер працэнт па крэдыце фактычна ніжэйшы за ўзровень інфляцыі. Усё астатняе кампенсуе дзяржава. Гэта нармальная практыка ў многіх краінах. Напрыклад, у Расіі, дзе часткова дзяржава субсідзіруе першы ўзнос для таго, каб аўтамабілі айчыннай вытворчасці дылеры прадавалі больш актыўна», — сказаў Раман Галоўчанка.
Прэм’ер-міністр звярнуў увагу на тое, што стаўкі па крэдытах вельмі камфортныя. У тым ліку дзякуючы гэтаму аўтамабілі Geely цяпер займаюць другое месца ў рэйтынгу продажаў у Беларусі.
Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, «БЕЛДЖЫ» — адзін з самых паспяховых праектаў у прамысловасці, якія былі рэалізаваны ў краіне. «Сёння гэта высокатэхналагічная вытворчасць, дзе выкарыстоўваецца сучаснае абсталяванне, прамысловыя робаты. Аб’ём выпуску прадукцыі пастаянна павялічваецца. У мінулым годзе было выпушчана 20 тыс. машын, у бягучым годзе ў планах вырабіць мінімум 30 тыс. аўтамабіляў. У наступным годзе завод павінен выйсці ўжо на 40 тыс. аўто. Такім чынам, прадпрыемству трэба пераходзіць поўнасцю на двухзменны рэжым, для гэтага патрэбны кадры адпаведнай кваліфікацыі», — расказаў ён.
У прадпрыемства даволі глыбокі ўзровень лакалізацыі — 52 працэнты, добрыя паказчыкі збыту. «Калі раней мы разлічвалі па большай частцы на ўнутраны рынак, то цяпер асноўны аб’ём вырабленай прадукцыі ідзе ў Расійскую Федэрацыю», — адзначыў прэм’ер-міністр.
Фота БелТА
Пра тое, чым вызначаецца якасць праекта на тэлебачанні, ці магчыма пераняць сакрэт чужога поспеху і як не выгарэць у няспынным руху.
З павагай ставіцца да пакупнікоў.
Наперад да актыўнага даўгалецця.