Вы тут

Навінкі кнігарні. У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет перавыданне Кузьмы Чорнага «Насцечка»


У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет перавыданне аповесці класіка беларускай літаратуры Кузьмы ЧОРНАГА «Насцечка», адрасаванай юным чытачам. 


Накладам 1000 экзэмпляраў узнаўляецца твор, які быў напісаны ў 1940 годзе. Болей як 80 гадоў мінулася з таго часу, калі «Насцечка» стала адлюстраваннем традыцыйных маральна-этычных пытанняў паміж пакаленнямі, праблем бацькоў і дзяцей. Тады, у 1940-м, кузьма Чорны меў ужо каласальны мастацкі вопыт. Першы яго раман — «Сястра» — прыналежны да 1927 — 1928 гг. У 1928 годзе напісаны раман «Зямля», праз год — аповесць «Лявон Бцшмар». У пачатку 1930-х гадоў выспела пісьменніцкая задума напісаць " у мастацкіх вобразах гісторыю беларускага народа ад знішчэння паншчыны і да нашых дзён«. Цыкл твораў уключаў раманы «Бацькаўшчына», «Трыццаць год» (няскончаны), «Трэцяе пакаленне», аповесць «Люба Лук’янская». 

«А калі захварэў дзед, усё пайшло інакш. Насцечка ўставала гадзіны за тры да таго, клаі ёй ісці ў школу. Яшчэ была ноч,к алі яна запальвала святло, накладала ў печ дроў або перабірала крупы ці гарох, каб, прыйшоўшы са школы, адразу паставіць на прымус варыць абед. Напаіўшы дзеда чаем і пакарміўшы яго, яна бегла ў школу, а прыйшоўшы дадому варыла абед, хадзіла на рынак, прыносіла ў кухню дровы. Добра, што дзедава хвароба доўга не цягнулася...» У аповесці спакойным, сцішаным тонам вядзецца размова і пра такую катэгорыю, як адказнасць... Адказнасць за нашых родных і блізкіх. Прыгожая мова, напоўненасць аповесці краскамі і фарбамі прыцягальных колераў, сімпатычныя параўнанні, красамоўныя вобразы — усё гэта робіць прастору твора сучаснай і, несумненна, прыцягне да «Насцечкі» новых чытачоў. 

Мастацкае афармленне аповесці Кузьмы Чорнага «Насцечка» ажыццявіла малады кніжны графік Алеся ЗЯНОВІЧ. Набыць кнігу можна непасрэдна ў Выдавецкім доме «Звязда» у Мінску па вуліцы Захарава, 19, а таксама ў мінскай краме «Акадэмкніга» па адрасу: Мінск, праспект Незалежнасці, д. 72. 

Прыемнага чытання!

Сяргей ШЫЧКО 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».