Вы тут

Амаль два дзесяткі эскпертных дакладаў у анлайн і афлайн фармаце прадставілі ўдзельнікі форуму па ўстойліваму развіццю ў Гомелі


Сустрэча арганізаваная ў рамках дзеючага пад эгідай ПРААН праекта па дасягненню Мэтаў устойлівага развіцця. 


Фота аўтара

Спікерамі форуму выступілі прадстаўнікі органаў улады, адказных ведамстваў, навучальных устаноў і грамадскіх арганізацый. Да ўдзельнікаў сустрэчы ў Гомелі па відэасувязі з Мінска звярнуўся нацыянальны каардынатар па дасягненню Мэтаў устойлівага развіцця, намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Ісачанка.

— Наш народ ведае, чаго вартыя такія каштоўнасці, як мір і спакой. Мы змаглі сфарміраваць нацыянальную мадэль, якая абараняе інтарэсы простага чалавека. Нягледзячы на выклікі — беспрэцэдэнтны знешні ціск на Беларусь, спробы ўмяшання — пытанні стварэння камфортных умоў для нашых грамадзян працягваюць заставацца прыярытэтнымі. І ў буйным абласным цэнтры, і ў невялікім пасёлку кожны беларус павінен мець камфортныя ўмовы пражывання. Важна стварыць развітую сацыяльную інфраструктуру, — адзначыў Анатоль Ісачанка.

Выступленні экспертаў форуму ад Гомельскай вобласці распачаў намеснік кіраўніка рэгіянальнай групы па ўстойліваму развіццю, намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў. Ён падкрэсліў, што арганізаваная сустрэча — чарговае пацверджанне выканання парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на ўсіх узроўнях. 

— Галоўны падыход пры рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця — нікога не пакінуць па-за ўвагай. З аднаго боку, гэта захаванне інтарэсаў кожнага, з другога — усё павінны быць прыцягнутыя да рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця. Іх дасягненне немагчыма без канструктыўнага ўзаемадзеяння дзяржавы, грамадства, дзелавых колаў і арганізацый. Вынік шмат у чым залежыць ад гатоўнасці ўнесці свой уклад у агульную справу, — звярнуў увагу Уладзімір Прывалаў. 

Як было адзначана, Гомельшчына мае відавочныя дасягненні ў рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця — робіць значны ўнёсак у развіццё эканомікі, сацыяльнай сферы і экалогіі. Прынамсі, у структуры рэспубліканскіх аб’ёмаў прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю і іншых паказчыкаў паўднёва-ўсходні рэгіён займае ад 15-20 і больш працэнтаў. Актыўна развіваецца сацыяльная сфера. Сярод новых сацыяльна значных аб"ектаў — школы ў Гомелі, сучасны дзіцячы сад у Мазыры, абсталяваная па апошнім слове тэхнікі дзіцячая абласная бальніца, Гомельская цэнтральная гарадская паліклініка, аддзяленне рэабілітацыі ў Гомельскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў.

— Абмен вопытам — важны элемент кансалідацыі паспяховых прыкладаў і практык, якія ў далейшым могуць быць інтэграваныя ў рэгіянальныя стратэгіі развіцця з улікам лакальных асаблівасцяў і прыярытэтаў, — зазначыў у сваім выступленні Уладзімір Прывалаў. — Дасягненне ўстойлівага эканамічнага росту, фарміраванне здаровага ладу жыцця, укараненне рацыянальных мадэляў вытворчасці і спажывання — прыярытэтныя задачы, якія неабходна сумесна вырашаць.

Між тым значная ўвага ў рабоце форуму была нададзеная абмеркаванню праектаў развіцця тэрыторый, пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС. Сёння на Гомельшчыне рэалізуецца шостая рэспубліканская праграма:

— Калі першая праграма больш тычылася аднаўлення тэрыторый, цяпер у прыярытэце — іх сацыяльна-эканамічнае развіццё. Грошы ўкладваюцца ў вытворчыя аб’екты, будаўніцтва жылля, правядзенне газаправода, развіццё інжынерна-транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры. Гэта спрыяе стварэнню новых працоўных месцаў і агульнаму паляпшэнню стану эканомікі дадзеных раёнаў. У гэтым напрамку мы маем намер рухацца і далей, — акцэнтаваў увагу начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі і па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Руткоўскі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».