Вы тут

У Савеце Рэспублікі раскрылі падрабязнасці сустрэчы Качанавай з намеснікам старшыні ПА АБСЕ Піа Каўма


У рамках трэцяга Еўразійскага жаночага форуму 14 кастрычніка па просьбе намесніка старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Піі Каўма адбылася яе сустрэча з парламенцкай дэлегацыяй Беларусі на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталляй Качанавай. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу верхняй палаты парламента.


Наталля Качанава ахарактарызавала бягучую агульнапалітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі, азнаёміла з ходам працы па змене Канстытуцыі. Акцэнтавала ўвагу на выклікі, з якімі сутыкаецца наша краіна ў апошні час. «Нас правакуюць, уносяць дэструктыў, імкнуцца давесці сітуацыю да радыкалізму і тэрарызму, ужываюць санкцыі», — падкрэсліла спікер. Было адзначана, што санкцыі накіраваныя супраць працоўных калектываў, супраць кожнага жыхара Беларусі, падкрэслена іх контрпрадуктыўнасць.

Таксама беларускі спікер указала на невыкананне пэўнымі сумежнымі з Рэспублікай Беларусь краінамі дамоўленасцяў па забеспячэнні бяспекі межаў. У адказ на масіраванае ўмяшанне звонку ва ўнутраныя справы, палітыку санкцый і разгорнутую гібрыдную вайну наша краіна вымушана прыпыніць удзел у сумесных праектах з ЕС і «Усходняга партнёрства», рэалізацыю пагаднення аб рэадмісіі.

Пры гэтым Беларусь не адступае ад свайго галоўнага прынцыпу ў знешняй палітыцы — імкненні да глабальнага міру і бяспекі, адмаўляючы любыя сілавыя сцэнары. Таму вельмі важнай бачыцца ўсеагульная падтрымка ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб запуску глабальнага дыялогу па бяспецы.

Фота Савета Рэспублікі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».