Вы тут

На вуліцы Прытыцкага ў ДТЗ пацярпеў матацыкліст


Каля 19 ч 40 мін 25-гадовы кіроўца аўтамабіля «Нісан» пры выездзе з прылеглай тэрыторыі на вуліцу Прытыцкага сутыкнуўся з матацыклам «Хонда», які рухаўся па галоўнай дарозе, піша тэлеграм-канале УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


У выніку ДТЗ 32-гадовы матацыкліст атрымаў траўмы і быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя. Па факце, які адбыўся супрацоўнікі аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС сталіцы праводзяць дадатковую праверку.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што пры выездзе з жылой і пешаходнай зон, прылеглай тэрыторыі кіроўцы павінны саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па дарозе, а таксама пешаходам, веласіпедыстам шлях руху якіх яны перасякаюць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».