Вы тут

Выезду з Беларусі ў ЕС на мяжы чакаюць больш за 1,8 тыс. фур


На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам, па дадзеных на 14.00, выезду чакаюць больш за 1,8 тыс. фур. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Дзяржпамежкамітэта, паведамляе БелТА.


На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску «Грыгораўшчына» сабралася больш за 180 грузавікоў, «Урбаны» — звыш 180.

Уезду ў Літву перад пунктам пропуску «Відзы» чакаюць больш за 160 вялікагрузаў, «Катлоўка» — 280, «Каменны Лог» — больш за 280, «Беняконі» — звыш 130, «Прывалка» — больш за 280 фур.

На польскім кірунку перад пунктам пропуску «Брузгі» сабралася больш за 120 фур, «Бераставіца» — больш за 140, «Казловічы» — звыш 60 фур.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».