Вы тут

Брытанскага дэпутата забіў сын высокапастаўленага афрыканскага чыноўніка


Дэпутата брытанскага парламента ад кіруючай кансерватыўнай партыі Дэвіда Эмеса зарэзаў сын былога высокапастаўленага афрыканскага чыноўніка. Пра гэта паведамляе Лента.ру са спасылкай на брытанскую газету The Times.


Харбі Алі Кулане, экс-саветнік прэм’ер-міністра Самалі, распавёў выданню, што ягоны 25-гадовы сын цяпер знаходзіцца пад вартай. Сам бацька шакаваны і зусім не чакаў падобнага ад свайго сына.

Па дадзеных крыніц газеты, Алі Харбі Алі раней падазраваўся ў радыкальных поглядах, а перад тым, як забіць Эмеса, быў накіраваны на спецыяльную праграму дэрадыкалізацыі. Следства лічыць, што ён дзейнічаў у адзіночку.

Напад на Эмеса адбыўся ў горадзе Лі-он-Сі на паўднёвым усходзе графства Эсэкс падчас сустрэчы палітыка з грамадзянамі ў царкве. Зламыснік некалькі разоў ударыў яго нажом. Эмесу аказалі першую дапамогу, аднак пасля ён памёр ад атрыманых траўмаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».