Вы тут

У Гомелі затрыманы мужчына, які напаў на дзяўчыну


Сёння быў затрыманы мужчына 1985 года нараджэння пры здзяйсненні злачынства гвалтоўнага характару, паведамілі ў МНС.


Уладзімір Ярохін. Фота Універсітэта грамадзянскай абароны

У 7.00 пры заступленні ў сутачны нарад Уладзімір Ярохін з боку ўнутранага двара інтэрната, размешчанага па праспекце кастрычніка, пачуў крыкі аб дапамозе. Пабегшы на крык, убачыў дзяўчыну ў слязах і мужчыну. Дзяўчына крычала, адбівалася і клікала на дапамогу. Прапаршчык схапіў невядомага за рукі, перакуліў яго на зямлю і абезрушыў. У гэты момант да яго падбеглі яшчэ трое слухачоў філіяла ўніверсітэта шараговыя ўнутранай службы Арцём Грыбок, Антон Луцэвіч і Андрэй Квач, а таксама двое мінакоў. Яны дапамаглі ўтрымаць нападніка і неадкладна патэлефанавалі ў міліцыю. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі Дэпартамента аховы Савецкага раёна і затрымалі мужчыну.

36-гадовы затрыманы падазраецца ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару. Ён раней неаднаразова судзімы за аналагічнае злачынства і хуліганства. У цяперашні час праводзяцца аператыўна-следчыя мерапрыемствы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».