У Івацэвіцкім раёне падраздзялення МНС ліквідуюць наступствы пажару на сенаскладзе, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Ірына Тукай.
Інцыдэнт адбыўся сёння ў аграгарадку Быцень на сенаскладзе сельскагаспадарчага вытворчага ўпраўлення «Даманава» УП «Брэстаблгаз». Паведамленне аб узгаранні саломы на складзе выратавальнікам паступіла каля 13.00. Калі аварыйна-выратавальныя падраздзяленні прыбылі да месца выкліку, два падстрэшка з металаканструкцый былі ахоплены агнём. Пад навесамі захоўвалася каля 880 т саломы гэтага года.
У ліквідацыі пажару былі задзейнічаны падраздзяленні Івацэвіцкага і Слонімскага РАНС, Баранавіцкага ГРАНС. Пацярпелых няма. Прычына здарэння высвятляецца.
Прэв’ю: pexels.com
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.