Вы тут

Губернатары дыстанцыйна даложаць Прэзідэнту аб сітуацыі з COVID-19 у рэгіёнах


У Палацы Незалежнасці 19 кастрычніка адбудзецца вялікая нарада па сітуацыі з COVID-19 у Беларусі. Гэта мерапрыемства стане пачаткам анансаванага раней кіраўніком дзяржавы адпаведнага тэматычнага тыдня, паведамляе БелТА.


Наперадзе падрабязны аналіз абстаноўкі ў кожным з рэгіёнаў. «Па відэасувязі даложаць губернатары, у абласныя студыі запросяць і ўсіх адказных па галіне. І, вядома, агульная ацэнка абстаноўкі ад Міністэрства аховы здароўя — у Мінску ў зале нарад збяруць галіновае кіраўніцтва, упаўнаважаных па рэгіёнах, спецыялістаў і экспертаў ад медыцыны», — інфармуюць аўтары Telegram-канала «Пул Першага».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?