Вы тут

У Барысаве падлетак спрабаваў скрасці з крамы партатыўную калонку і электрасамакат


У Барысаве нарад аховы затрымаў непаўналетняга, які спрабаваў двойчы выкрасці тавар з магазіна бытавой тэхнікі, паведамілі ў МУС.


Фота: МУС

«14 кастрычніка ў адным з аб’ектаў буйнай гандлёвай сеткі спрацавала трывожная сігналізацыя. Да месца неадкладна быў накіраваны нарад Дэпартамента аховы. Персанал паказаў прыбылым супрацоўнікам на маладога чалавека, які двойчы спрабаваў скрасці тавар», — распавялі ў МУС.

Спярша падлетак вынес за вузел касавага разліку партатыўную калонку. Работнік крамы заўважыў гэта і вярнуў яго разам з выкрадзеным, папярэдзіўшы пра наступствы. Аднак маладога чалавека гэта не спыніла. Ён зноў паспрабаваў здзейсніць крадзеж: з’ехаць на адным з выстаўленых на продаж электрасамакатаў. У гэты раз персанал націснуў трывожную кнопку.

14-гадовы мясцовы жыхар быў дастаўлены ў аддзел міліцыі для разбору, растлумачыць прычыну сваіх паводзін не змог. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.