Вы тут

У Мінску распрацавалі брашуру з QR-кодам для зручнага пошуку пунктаў вакцынацыі


Мінскі гарадскі камітэт БРСМ сумесна з Мінгарвыканкамам распрацавалі брашуру, якая ўтрымлівае інструкцыю па выкананні санітарна-супрацьэпідэмічных мер і QR-код са спасылкай на поўны пералік сталічных пунктаў вакцынацыі. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на першага сакратара Мінскага гарадскога камітэта БРСМ Рамана Бандарука.


«Камітэт са свайго боку пастараўся стварыць усе ўмовы для таго, каб сталічныя жыхары вакцынаваліся. У гандлёвых цэнтрах, крамах і нават на рынку падчас акцыі „COVID-патруль“ працуюць валанцёры „Добрага сэрца“, якія распавядаюць жыхарам і гасцям Мінска пра важнасць нашэння масак і вакцынавання, арыентуюць, дзе можна прышчапіцца па месцы жыхарства і знаходжання. Калі пры старце праекта яны працавалі толькі тры дні на тыдзень у вячэрні час, то з сённяшняга дня — з аўторка па нядзелю. Таксама сумесна з Мінгарвыканкамам мы распрацавалі брашуру. Яна змяшчае інструкцыю па выкананні санітарна-супрацьэпідэмічных мер і QR-код, па якім можна знайсці ўсе пункты вакцынацыі горада Мінска. Яе пачнуць раздаваць у грамадскіх месцах з сённяшняга дня», — распавёў Раман Бандарук.

Па яго словах, валанцёры таксама дапамагаюць паліклініках сталіцы ў дастаўцы рэцэптаў людзям пажылога ўзросту. Ініцыятыва дазваляе скараціць колькасць пенсіянераў ва ўстановах аховы здароўя і прадухіліць іх заражэнне каранавіруснай інфекцыяй.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».