Вы тут

Лукашэнка аб каранафэйках: інтэрнэт стаў палітычным полем бойкі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі і прымаемых мерах па процідзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі выказаўся аб барацьбе з каранафэйкамі ў інтэрнэце, перадае БелТА.


«Калі пасяліліся і жывяце ў інтэрнэце, гасподзь з вамі. Тут вам не дапаможа ніякі „Рэмдэсівір“ (процівірусны прэпарат. — Заўвага БелТА). Вы ж разумееце, што інтэрнэт стаў палітычным полем бойкі, бою. Калі вы там жывяце, там седзіце, толку не будзе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што, распаўсюджваючы фэйкі і чуткі аб сітуацыі ў Беларусі, праціўнікі дзяржавы з-за мяжы хочуць ускалыхнуць краіну. «Так, сітуацыя напружаная. Таму людзі пачынаюць нервавацца, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Таму людзям патрэбна кампетэнтная ацэнка сітуацыі. Для чаго мы сёння і сабраліся: каб выпрацаваць падыходы на падставе тых законаў, якія ў нас ёсць».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.