Вы тут

Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 20 кастрычніка


Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 20 кастрычніка, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сераду будзе воблачна, ноччу па ўсходзе з праясненнямі. Ноччу па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у ранішнія гадзіны месцамі па паўночным усходзе магчымы мокры снег. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы 5-10 м/с, раніцай і днём з парывамі да 14 м/с, месцамі — да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 па ўсходзе да плюс 8 па захадзе. Днём будзе 8-14 градусаў цяпла, па захадзе — да плюс 16.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.