Вы тут

Выставу графічных работ у тэхніцы скетчынга прадставяць у Віцебску


У Віцебскім Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання 22 кастрычніка адкрыецца выстава графікі Наталлі Самсонавай «Мой маленькі свет», паведамляе БелТА са спасылкай на ўстанову.


Наталля Самсонава скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (сёння ВДУ імя П. М. Машэрава). На працягу многіх гадоў жывапіс быў асноўным напрамкам у творчасці і выставачнай дзейнасці мастачкі. «У 2019 годзе аўтар пайшла ад тэхнікі алейнага жывапісу. Прычынай стала знаёмства з творчасцю мастакоў, якія працуюць у сучасным напрамку скетчынга. Жаданне хутчэй і больш раскована выказваць свае ідэі і эмоцыі становіцца для Наталлі больш важным. Так паўстала цэлая серыя графічных работ, выкананых на паперы гелевымі ручкамі і маркерамі», — распавялі ў музеі.

Сёння скетчынг ўжо адносяць да самастойнага кірунку ў сучасным мастацтве. Прынцыпы яго працы-перадача першых уражанняў за кароткі інтэрвал часу. Дзіўная лёгкасць і шпаркасць стварэння разнастайных твораў у гэтым кірунку натхніла Наталлю Самсонаву. Узяўшы за аснову ідэі скетчынга, яна пераасэнсавала іх у сваёй непаўторнай манеры. «Галоўнае і новае для аўтара — жаданне выказаць свой настрой нязмушана і нават нядбайна, атрымліваючы задавальненне ад апавядальнага выкладу фантазій на паперы. Графічныя творы, прадстаўленыя на выставе ўпершыню, адлюстроўваюць разважанні мастачкі аб разнастайных адценнях чалавечых пачуццяў, нюансах эмоцый у адносінах і нават сюжэтах сноў», — растлумачылі ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання.

Уваход на выставу свабодны, яна будзе працаваць па 30 студзеня 2022 года.

Фота арганізатараў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.