Вы тут

Генконсульства Беларусі ў Нью-Ёрку спыняе працу


У Нью-Ёрку зачыняецца Генеральнае консульства Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў пастанове ад 18 кастрычніка 2021 г. № 590, афіцыйна апублікаванай 20 кастрычніка 2021 г., паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Як вынікае з дакумента, генконсульства павінна спыніць працу з 20 кастрычніка 2021 г. Міністэрству замежных спраў неабходна прыняць меры па яго закрыцця і прафінансаваць выдаткі.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.

Куды зараз звяртацца беларусам, якія знаходзяцца ў ЗША?

Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі консульскай акругі генконсульства (уключаючы Канаду), пасля яго закрыцця змогуць звяртацца за здзяйсненнем консульскіх дзеянняў у пасольства Беларусі ў ЗША, размешчанае ў Вашынгтоне.

Беларусаў, якія стаяць на пастаянным консульскім уліку ў Генеральным консульстве, з 1 лістапада перавядуць на пастаянны консульскі ўлік у пасольстве Беларусі ў ЗША.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.