Вы тут

У Маларыцкім раёне падчас палявання паранены мужчына


У Маларыцкім раёне падчас калектыўнага загоннага палявання паранілі паляўнічага, паведамілі БелТА ў Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.


Няшчасны выпадак адбыўся 17 кастрычніка каля 11.30 у паляўнічых угоддзях Маларыцкай раённай арганізацыі БТПР каля вёскі Арэхава. У калектыўным загонным паляванні на капытных удзельнічалі 14 чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі, жыхар Маларыцкага раёна некалькі разоў стрэліў у кірунку казулі, параніўшы пры гэтым карцеччу іншага паляўнічага, жыхара Брэста, які знаходзіўся на суседнім нумары.

Пацярпелага з агнястрэльнай раненнем у жывот аператыўна даставілі ў раённую бальніцу, дзе прааперавалі. У цяперашні час мужчына знаходзіцца ў шпіталі ў Брэсце.

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як навучыць дзіця рацыянальна карыстацца грашыма? Парады псіхолага

Як навучыць дзіця рацыянальна карыстацца грашыма? Парады псіхолага

Дзіцяці абавязкова трэба ведаць: Што такое грошы? Навошта яны патрэбны?

Грамадства

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася выстаўка «Бітва за Маскву. Бессмяротнасць подзвігу».

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася выстаўка «Бітва за Маскву. Бессмяротнасць подзвігу».

Як адзначыла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава, Вялікая Айчынная вайна і ўсё, што звязана з ёй, — святое.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.