Вы тут

Больш за 80 выдавецтваў аб’яднала выстава-кірмаш «Кніжная восень у сталіцы»


Выстава-кірмаш «Кніжная восень у сталіцы» адкрылася сёння ў Мінску. Яна размясцілася на пляцоўцы гандлёвага цэнтра «Сталіца», паведамляе БелТА.


«28 гадоў праходзіць Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. І ад удзельнікаў мы пастаянна чулі, што адной выставы ў год для выдавецкага цыклу вельмі мала. Напрыклад, кніга, якая выйшла ў красавіку або траўні, да лютага наступнага года старэе. Было пажаданне правесці яшчэ адну выставу восенню. Так нарадзілася „Кніжная восень у сталіцы“, — распавёў старшыня Савета арганізатараў кніжных выстаў і кірмашоў у дзяржавах СНД, генеральны дырэктар ПК ТАА „Макбел“ Дзмітрый Макараў. — Мы спадзяемся, што гэты праект спадабаецца экспанентам і гледачам, традыцыя будзе развівацца».

Паводле яго слоў, на выставе прадстаўлена прадукцыя больш за 80 выдавецтваў. «Вельмі шмат дзіцячых кніг. Спадзяемся, што ўсе тут знойдуць кнігу па душы», — адзначыў гендырэктар.

Выстава-кірмаш «Кніжная восень у сталіцы» праходзіць з 20 па 24 кастрычніка. Тут прадстаўлена прадукцыя лідараў беларускага і расійскага кнігавыдання. Выстава будзе працаваць па рэжыму гандлёвага цэнтра — з 10.00 да 22.00. Уваход бясплатны. Прадукцыя будзе рэалізоўвацца без гандлёвых нацэнак.

Арганізатары заклікаюць наведвальнікаў выконваць масачны рэжым і сацыяльнае дыстанцыяванне.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.