Вы тут

Віцябляніна пасля званка яго сужыцелькі затрымалі за наркотыкі


Падчас сямейнага скандалу з сужыцелем віцябчанка паведаміла ў міліцыю, што ў мужчыны ёсць наркотыкі і яго затрымалі, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.


Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама.

«З-за прыхільнасці да наркотыкаў паўсталі сур’ёзныя праблемы з законам у 51-гадовага жыхара Віцебска. Падчас сямейнага скандалу ў міліцыю патэлефанавала яго сужыцелька. Жанчына паведаміла, што ў сужыцеля маюцца забароненыя рэчывы. На адрас выбылі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС. Аператыўнікі сапраўды знайшлі ў мужчыны 2 г марыхуаны. Пасля чаго быў праведзены шэраг аператыўных мерапрыемстваў, у ходзе якіх на дачным участку віцябляніна было знойдзена і канфіскавана 6 кустоў высушанай каноплі», — распавялі ва УУС.

Мужчына распавёў, што нарказмяшчальныя расліны ён вырошчваў для ўласнага спажывання. ️У дачыненні да падазронага распачата крымінальная справа па ч.1 арт.328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) КК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?