Вы тут

Як стаць чэмпіёнам свету? Георгій Выдзерка — пра шашкі, формулу поспеху і талісман


Яго гісторыя здзіўляе. Ёй самае месца на вялікім экране. Атрымаўся б добры фільм. Перамога за перамогай. За кадрам — цёплая сям'я. Георгій Выдзерка — чэмпіён свету па шашках-64 сярод моладзі. Паглядзець на поспех 13-гадовага юнака, які пачаў гучна перамагаць яшчэ ў дзевяцігадовым узросце, асабліва карысна. Што стаіць за яго чэмпіёнствам? Якая формула? І ці дапаможа яна іншым, калі пра яе расказаць?

Акрамя самога героя, мы пагаварылі з яго мамай Святланай. І выйшлі на мегацікавыя сакрэты. Што можна зрабіць ужо сёння, каб заўтра ваша дзіця мела ўпэўненасць у сваіх сілах? Як выхаваць чалавека, які не спасуе перад гарою праблем? Ці можна накіраваць школьніка на поспех?

Практычныя моманты, маленькія хітрыкі... Чытайце, укараняйце, дзяліцеся з іншымі бацькамі.


Гіс­то­рыя толь­кі па­чы­на­ец­ца

Грод­на. Мы су­стрэ­лі­ся з Ге­ор­гі­ем у га­ра­чы час пад­рых­тоў­кі да на­ступ­на­га тур­ні­ру. За пля­чы­ма — но­вы ты­тул. Чэм­пі­ён све­ту па шаш­ках-64 ся­род мо­ла­дзі да 17 га­доў. Хло­пец б'е ўсе маг­чы­мыя рэ­кор­ды. Стаў са­мым юным чэм­пі­ё­нам ся­род муж­чын па шаш­ках-100 у гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі. Здзі­віў суд­дзю, абы­граў­шы во­пыт­ных ша­шыс­таў. На­цы­я­наль­нае зван­не май­стра спор­ту ча­кае, ка­лі Ге­ор­гію споў­ніц­ца 14.

У да­школь­ным уз­рос­це хлоп­чык ужо са­пер­ні­чаў у шаш­ках са сва­ім дзя­ду­лем. Ак­тыў­на зай­мац­ца па­чаў у восем га­доў пас­ля пра­гля­ду філь­ма «Га­ры По­тэр і фі­ла­соф­скі ка­мень». На­тхні­лі ча­роў­ныя шах­ма­ты: фі­гур­кі па­во­дзі­лі ся­бе як жы­выя. І гэ­та гіс­то­рыя не пра ма­гію, не пра цуд, не пра «хут­ка, лёг­ка, прос­та». Не пра «сеў за ша­шач­ную дош­ку — і ад­ра­зу ска­заў: «Маё!» Да май­стэр­ства і пос­пе­ху вя­ла да­ро­га, поў­ная пе­ра­шкод. І ўнут­ра­ны дыя­лог не сці­хаў.

На пер­шых спа­бор­ніц­твах 8-га­до­вы Ге­ор­гій прай­граў ад­ра­зу ўсе 16 гуль­няў. Але да­вёў тур­нір да кан­ца. Не спы­ніў­ся на­ват пас­ля 15-га па­ра­жэн­ня. Та­кую трэ­ні­роў­ку ха­рак­та­ру не кож­ны да­рос­лы спарт­смен вы­тры­мае, а тут — дзі­ця, якое ўчо­ра ха­дзі­ла ў са­док. З ні­зоў тур­нір­най таб­лі­цы ўзля­цець да зо­рак — ты­та­ніч­ныя вы­сіл­кі.

— Лю­дзям, што жы­вуць у рэ­аль­нас­ці, пра­хо­дзяць свой не­ідэа­льны шлях, па­ра­жэн­ні, па сут­нас­ці, па­трэб­ны. Гэ­та не­ад'­ем­ная част­ка во­пы­ту. Ча­сам яны да­па­ма­га­юць стры­маць за­пал, ка­лі па­чы­на­еш за­дзі­раць нос, — ка­менті­руе Ге­ор­гій.

— Ад­чу­ва­еш сваю вя­до­масць? 

— Ка­лі-ні­ка­лі так (сціп­ла ўсмі­ха­ец­ца). Зда­ра­юц­ца на­ват ка­міч­ныя сі­ту­а­цыі, апош­няя — лі­та­раль­на на днях, — дзе­ліц­ца юнак. — У школь­най ста­ло­вай ра­бот­ні­ца звяр­ну­ла­ся: «Ты — той са­мы хлоп­чык, чэм­пі­ён све­ту?! Гля­дзе­ла сю­жэт на тэ­ле­ба­чан­ні. Па коф­це ця­бе па­зна­ла». Да па­доб­ных мо­ман­таў з чу­жы­мі людзь­мі па­ды­хо­джу з па­чуц­цём гу­ма­ру. Прос­та смеш­на, і ўсё.

Фор­му­ла пос­пе­ху

— У 9 га­доў ты пе­ра­мог на ма­ла­дзёж­ным чэм­пі­я­на­це Еў­ро­пы. Якая яна, фор­му­ла пос­пе­ху? Ча­му не кож­ны за­ва­ёў­вае ме­да­лі і куб­кі?

— Трэ­ба доб­ра ве­даць свае моц­ныя ба­кі, каб вы­браць спорт пра­віль­на. Ка­лі ба­за­выя за­дат­кі ёсць, то да­лей, як ні кру­ці, за­ста­ец­ца толь­кі ад­но — раз­ві­ваць якас­ці пе­ра­мож­цы. А гэ­та пра­ца­ві­тасць, на­стой­лі­васць, — ад­каз­вае наш ге­рой, а пас­ля да­дае: — Важ­на пад­трым­лі­ваць за­хап­лен­не спра­вай, а яшчэ не пе­ра­гру­жаць ся­бе, бо хут­ка пе­ра­га­рыш. У шаш­ках вя­дуць рэй доб­рая па­мяць, ус­ед­лі­васць, кант­роль над эмо­цы­я­мі. На тур­ні­ры нель­га вы­даць на­строй ні тва­рам, ні жэс­там, ні ру­хам».

Амаль як у по­ке­ры. Шаш­кі — гуль­ня ін­тэ­ле­кту­аль­ная. Сла­ву­тая здоль­насць ша­шыс­таў бу­да­ваць у га­ла­ве ла­бі­рын­ты, пра­ліч­ваць ха­ды на­пе­рад — чыс­тая праў­да. Ге­ор­гій Вы­дзер­ка пры­знаў­ся, што гэ­та рэ­аль­на — пра­ду­маць пар­тыю ад па­чат­ку да кан­ца. Але ж за­трат­на па ча­се, та­му ня­вы­гад­на. У кла­січ­най доў­гай пра­гра­ме чэм­пі­ён пра­ліч­вае на­пе­рад 8-9 ха­доў, у ра­пі­дзе — 4-5, у блі­цы — 2-3.

— А сваю бу­ду­чы­ню мо­жаш пра­лі­чыць? Кім ба­чыш ся­бе га­доў праз 10?

— Я вы­ра­шаю за­да­чы та­ды, ка­лі яны з'яў­ля­юц­ца. Гэ­та ла­гіч­ны пра­дук­цый­ны шлях. Не ве­даю, што бу­дзе заўт­ра. Як га­ва­рыць пра 10 га­доў? — раз­ва­жае ге­рой. — На­конт пра­фе­сіі — ар­хі­тэк­тар, мо­жа, ма­та­на­лі­тык. Ба­чу гэ­ту сфе­ру. Але яшчэ не ад­бы­ло­ся той па­дзеі, якая б усё змя­ні­ла. А жыц­цё — не шаш­кі. Хто ве­дае?

— У ця­бе столь­кі пе­ра­мог! Зда­ец­ца, прос­та ня­ма ку­ды рас­ці.

— Не, — ад­ра­зу рэ­агуе Ге­ор­гій. — На­ват у дзе­ся­ці­крат­ных чэм­пі­ё­наў све­ту ёсць шлях да­лей. Мож­на раз­ві­вац­ца ў гуль­ні, рас­пра­цоў­ваць но­выя ва­ры­ян­ты. Мож­на за­ва­ёў­ваць ты­ту­лы. Я толь­кі чэм­пі­ён све­ту ся­род мо­ла­дзі па рус­кіх шаш­ках, хо­чац­ца — па шаш­ках-100 і аба­вяз­ко­ва ся­род да­рос­лых. Але гэ­та не жа­дан­не, а мэ­та, як і стаць між­на­род­ным грос­май­страм. Пе­ра­маг­чы на чэм­пі­я­на­це све­ту не адзін раз. Сён­ня рэ­корд — 10, хо­чац­ца — 11. Ёсць пунк­ты рос­ту заўж­ды.

Адзі­ны спо­саб — пла­на­ван­не

Акра­мя ша­шак, Ге­ор­гій зай­ма­ец­ца пла­ван­нем, вы­яў­лен­чым мас­тац­твам, фа­та­гра­фі­яй, кан­стру­я­ван­нем. У чэм­пі­ё­на так­са­ма 24 га­дзі­ны ў су­тках. А пра­дук­цый­насць на зайз­дрос­ным пі­ку. Як так?

«Ар­га­ні­за­цыя, рэ­жым», — упэў­не­ны Ге­ор­гій. Ён лі­чыць, што гэ­та за­ле­жыць ад сям'і. Ка­лі ў юна­ка з'я­віў­ся трэ­нер, на­груз­ка па­вя­лі­чы­ла­ся. Ма­ма Свят­ла­на да­па­ма­га­ла сы­ну чар­ціць гра­фік у таб­лі­цах, вес­ці прак­тыч­на па­га­дзін­ныя дзён­ні­кі. На­вош­та? Каб сын не страч­ваў час. Шаш­кі, уро­кі, хо­бі і аба­вяз­ко­ва — сва­бод­ныя га­дзі­ны. Ча­ла­век не ро­бат. Без ад­па­чын­ку ён пе­ра­га­рыць. Пла­на­ван­не — адзі­ны спо­саб мець рэ­зуль­тат без праб­лем са зда­роў­ем.

Пе­рад чэм­пі­я­на­там све­ту гэ­тым ле­там Ге­ор­гій Вы­дзер­ка зай­маў­ся па 8 га­дзін што­дзень, ця­пер — па 4—6, бо ўро­кі са­мі ся­бе не зро­бяць, на іх так­са­ма па­трэб­ны час. Пас­ля тур­ні­раў мож­на даць са­бе маг­чы­масць «па­быць ага­род­ні­най», як жар­туе чэм­пі­ён.

Го­лас Ге­ор­гія пры­ем­ны, упэў­не­ны, і сам ён упэў­не­ны. Эма­цы­я­наль­на ста­рэй­шы за ад­на­год­каў. Дум­кі, ана­ліз, ад­кры­тасць. Ня­дзіў­на, што на спа­бор­ніц­твах ён ад­чу­вае ся­бе як ры­ба ў ва­дзе. Ся­род яго ад­на­дум­цаў — да­рос­лыя лю­дзі. Ка­жа, што, ня­гле­дзя­чы на кан­ку­рэн­цыю, ка­му­ні­ка­ваць з ін­шы­мі ша­шыс­та­мі вель­мі па­да­ба­ец­ца. І ад­но­сі­ны па-за ме­жа­мі пар­тый з са­пер­ні­ка­мі доб­рыя і цёп­лыя.

На­вош­та вес­ці дзі­ця на шаш­кі?

Эма­цы­я­наль­ная да­рос­ласць — гэ­та не адзі­ны бо­нус, які да­юць за­ня­ткі шаш­ка­мі.

Ва ўсіх ша­шыс­таў, шах­ма­тыс­таў бліс­ку­чая па­мяць. Ву­чыць вер­шы? Раз пра­чы­таў ве­ча­рам і яшчэ раз пе­рад уро­кам — га­то­ва. Тое са­мае — з лю­бы­мі па­ра­гра­фа­мі. Яны ана­лі­ты­кі. Ад­ціс­нуць па­трэб­нае без ва­ды — у ім­гнен­не во­ка. З ма­тэ­ма­ты­кай, ін­фар­ма­ты­кай — ні­я­кіх праб­лем.

Пас­ля пер­шых вя­лі­кіх спа­бор­ніц­тваў у Ге­ор­гія з'я­ві­ла­ся ша­лё­ная ма­ты­ва­цыя ву­чыць за­меж­ныя мо­вы. Га­ланд­цы, кі­тай­цы, эс­тон­цы, нем­цы — ні­хто не га­во­рыць па-рус­ку. А па­раз­маў­ляць так хо­чац­ца.

Тур­ні­ры — цу­доў­ная маг­чы­масць уба­чыць свет. Ра­зам з ма­май Ге­ор­гій Вы­дзер­ка па­зна­ё­міў­ся са сла­ву­тас­ця­мі бе­ла­рус­кіх га­ра­доў, а так­са­ма Поль­шчы, Літ­вы, Ні­дэр­лан­даў, Эс­то­ніі, Із­ра­і­ля, Тур­цыі, Бал­га­рыі, чэм­пі­я­на­ты ж пра­вод­зяць у роз­ных кут­ках пла­не­ты. Клас­ныя бо­ну­сы для дзі­ця­ці, ці не так?

Сак­рэ­ты па­зі­тыў­на­га вы­ха­ван­ня

Ка­лі Свят­ла­на, ма­ма Ге­ор­гія, раз­ва­жае пра фор­му­лу пос­пе­ху і псі­ха­ла­гіч­на­га спа­кою дзі­ця­ці, у сло­вах яе і ко­лер, і гук. Шчы­рыя дум­кі ма­юць ля­чэб­ны сэнс. Ён  на­тхняе ін­шых баць­коў.

— Ад­но сло­ва — па­ва­га. Ні­ко­лі не ста­ві­ла­ся да Ге­ор­гія як да ма­ло­га ка­ра­пу­за. І ў два га­ды ён ужо быў асо­ба, роў­ная мне. Ад­каз­ва­ла на кож­нае пы­тан­не. Ка­лі ён да мя­не па­ды­хо­дзіў, я ад­клад­ва­ла ўсе спра­вы, да­ва­ла зра­зу­мець: «Ты для мя­не важ­ны». Дзе­ці з ма­лен­ства ад­чу­ва­юць баць­коў­скую па­ва­гу. Па­сту­по­ва яна ста­не са­ма­па­ва­гай. Дзі­ця су­стрэ­не ў жыц­ці роз­нае, і лю­дзі на­га­во­раць яму ба­лю­ча­га. Але ўнут­ра­ная апо­ра га­ран­туе, што шчыт ні­хто не пра­б'е. «Ты не змо­жаш! Там усе ра­зум­ныя! Ку­ды ле­зеш?» Ну, ка­лі вы лі­чы­це, што ва­ша дзі­ця не мо­жа, то яно і не змо­жа. Бо дум­ка — ру­ха­вік. Асаб­лі­ва ма­мі­на», — ка­жа Свят­ла­на.

— Атрым­лі­ва­ец­ца, па­ва­га — га­лоў­нае?

— Яшчэ ве­ра, без­агляд­ная, аб­са­лют­ная. Ля­жыць дзі­ця на пад­ло­зе, пла­ча, пе­ра­жы­вае па­рад ня­ўдач — ня­важ­на. Сля­пая ве­ра — ма­гут­ная зброя. Най­леп­шыя ле­кі. Па­хіс­неш­ся, пач­неш су­мня­вац­ца ў сі­лах свай­го дзі­ця­ці — шчыт пра­б'ец­ца. І гэ­та шчы­лі­на на­га­дае пра ся­бе ў са­мы ад­каз­ны мо­мант. На чэм­пі­я­на­це све­ту я на­зі­ра­ла та­кія гіс­то­рыі. Бы­лі паў­на­лет­нія хлоп­цы, та­ле­на­ві­тыя. Але ў дзя­цін­стве іх ве­ру пра­бі­лі, яна куль­гае. Яны на­вер­се, але да­лё­ка не так, як маг­лі б. А ёсць дзе­ці менш та­ле­на­ві­тыя, за­тое з ве­рай у ся­бе. Ідуць як тан­кі. Вось дзе ма­гія.

— А якія прак­тыч­ныя мо­ман­ты доб­ра па­мя­таць баць­кам?

— За­быц­ца пра вы­ра­зы: «Ты не та­кі, зра­біў не тое, трэ­ба бы­ло быць леп­шым». Так, мы не мо­жам па­ста­ян­на хва­ліць. Але па­мя­таць, што гэ­та ты зра­біў дрэн­на, а не сам дрэн­ны, мо­жам, — лі­чыць ма­ма чэм­пі­ё­на. — І га­лоў­нае. Ты зра­біў дрэн­на — ця­бе па­ка­ра­лі. На­вош­та? Прос­та вы­пра­ві! І без ціс­ку. Ві­на жу­дас­на аб­ра­зае кры­лы. Яна цяг­не за са­бой па­ка­ран­не ад ка­гось­ці ці ад са­мо­га ся­бе. Але ўсе ма­юць пра­ва на па­мыл­ку. Гэ­та зноў пра па­ва­гу да ся­бе і ін­шых. А яшчэ дзі­ця­ці доб­ра ад­ра­зу зра­зу­мець, што ўсё ў яго ру­ках, спіх­нуць на аб­ста­ві­ны не атры­ма­ец­ца. Уда­рыў­ся аб нож­ку ста­ла — стол кеп­скі? Дро­бязь, якая вы­хоў­вае не­га­тыў­ную ўста­ноў­ку. Шу­каць апраў­дан­не звон­ку — псі­ха­ло­гія па­ра­жэн­ня.

Ус­па­мі­наю чэм­пі­я­нат Бе­ла­ру­сі, на якім Ге­ор­гій стаў са­мым ма­ла­дым чэм­пі­ё­нам. Я та­ды ся­дзе­ла ў ка­лі­до­ры, пі­са­ла пла­ны. Га­лоў­ны суд­дзя га­во­рыць: «Ге­ор­гій, па­ка­жы мне свой та­ліс­ман». Сын ад­чы­няе дзве­ры да мя­не, ка­жа: «Ма­ма, тут пра та­ліс­ман пы­та­юць». Суд­дзя: «Што там у ця­бе?» Не ра­зу­ме­юць яны: та­ліс­ман ся­дзіць у ка­лі­до­ры і пі­ша пла­ны. Мы пра гэ­та маў­чым, бо мя­не пе­ра­ста­нуць пус­каць на спа­бор­ніц­твы. Ужо спра­бу­юць. Але я па­куль яшчэ пра­ры­ва­ю­ся (усмі­ха­ец­ца).

...Гэ­та ма­ці здзіў­ляе муд­рас­цю, да якой хо­чац­ца да­кра­нуц­ца. Ня­ма і ні­ко­лі не бу­дзе ў дзі­ця­ці леп­ша­га та­ліс­ма­на, чым яго лю­бя­чыя баць­кі.

Мар­га­ры­та СА­ДОЎ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».