Вы тут

Мінскаму філіялу РУП «Белмытсэрвіс» споўніўся 21 год


«Падарожжа» тавару з краіны ў краіну — неверагодна складаны працэс, які залежыць ад зладжанай працы многіх спецыялістаў. За больш чым дваццацігадовую гісторыю кампаніяй «Белмытсэрвіс» напрацаваны ўнікальны вопыт высокапрафесійнай арганізацыі перавозак.


Кіраўнік Мінскага філіяла РУП «Белмытсэрвіс» Аляксандр Скачкоўскі.

20 кастрычніка, Мінскі філіял РУП «Белмытсэрвіс» адзначае 21-годдзе. З нагоды свята тут прайшоў дзень адчыненых дзвярэй. Філіял прымаў гасцей на ТЛЦ «Мінск-Белмытсэрвіс-2» — кліентаў, партнёраў, студэнтаў факультэта «Мытная справа» БНТУ, БДУ і МІПСА, а таксама ўсіх, хто цікавіцца тэндэнцыямі развіцця транспартна-лагістычнай сферы.

— У свой дзень нараджэння мы традыцыйна, ужо другі год, адчыняем дзверы для нашых кліентаў, партнёраў і студэнтаў. Даем магчымасць убачыць тыя бізнес-працэсы, якія праходзяць на адным з аб’ектаў РУП «Белмытсэрвіс», — адзначае кіраўнік Мінскага філіяла РУП «Белмытсэрвіс» Аляксандр Скачкоўскі.

Свята Мінскі філіял РУП «Белмытсэрвіс» адзначыў днём адкрытых дзвярэй.

Мінскі філіял — найбуйнейшы са структурных падраздзяленняў велізарнага прадпрыемства. Філіял з’яўляецца лідарам па многіх напрамках дзейнасці і ўкараненні інавацыйных тэхналогій. Сваю дзейнасць ён пачынаў у якасці мытнага прадстаўніка. За 21 год работы філіялу ўдалося пашырыць пералік паслуг, якія аказваюцца, сфармаваць буйную кліенцкую і партнёрскую базу, забяспечыць прысутнасць сваіх прадстаўнікоў ва ўсіх пунктах мытнага афармлення Мінскага рэгіёна і ў 10 разоў павялічыць колькасць працоўных месцаў.

Выкарыстоўваючы ўсе перавагі знаходжання на скрыжаванні двух найбуйнейшых трансеўрапейскіх транспартных калідораў, РУП «Белмытсэрвіс» у рамках рэалізацыі Праграмы развіцця лагістычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2015 года створаны транспартна-лагістычныя цэнтры «Мінск-Белмытсэрвіс» і «Мінск-Белмытсэрвіс-2». З 2016 года ў рамках рэалізацыі праекта «Адзін пояс — адзін шлях» філіял аказвае паслугі па дастаўцы тавараў у Кітай і з Кітая чыгуначным транспартам у складзе арганізаваных кантэйнерных цягнікоў, выкарыстоўваючы ўласныя пад’язныя шляхі і кантэйнерныя пляцоўкі з развітой тэхналагічнай інфраструктурай. З чэрвеня 2021 года філіял прадастаўляе паслугі ў ТЛЦ «Вялікі камень — Белмытсэрвіс».

Студэнты факультэта «Мытная справа», будучыя маладыя кадры мытнай і лагістычнай сферы.

— Мы сталі паўнавартасным аператарам зон чакання. Адчынена сетка кафэ, рэстаранаў, крам РУП «Белмытсэрвіс». Развіваецца аптовы і рознічны гандаль, удасканальваюцца лагістычныя працэсы. Штомесяц аўтапарк прадпрыемства расце ва ўсіх рэгіёнах краіны. Сёння мы можам хутка і якасна даставіць па прызначэнні любыя тавары. За мінулы год мы ўзбагаціліся вопытам працы ў новых умовах. Шэраг нашых тэрміналаў атрымаў адпаведную сертыфікацыю і магчымасць захоўваць і апрацоўваць у правільных умовах лекавыя прэпараты. Гэта новы від бізнесу — суправаджэнне буйных медыцынскіх праектаў, і мы разумеем, наколькі сёння гэта важна, — адзначыў кіраўнік.

Сёння Мінскі філіял РУП «Белмытсэрвіс» — уладальнік сертыфіката GDP на адпаведнасць складскіх комплексаў высокім міжнародным стандартам захоўвання і апрацоўкі лекавых сродкаў. Так, у верасні тут было прынята на адказнае захоўванне 500 тысяч. доз вакцыны супраць COVID-19, якую кітайскі бок прадаставіў Беларусі ў якасці сяброўскай гуманітарнай дапамогі.

Прыярытэты перспектыўнага развіцця Мінскага філіяла РУП «Белмытсэрвіс» — пашырэнне і ўдасканаленне наяўнай і стварэнне новай інфраструктуры, узаемавыгаднае супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі, удасканаленне сістэмы аказання паслуг і пастаяннае павышэнне іх якасці. А таксама рэалізацыя індывідуальных лагістычных рашэнняў для кожнага кліента. Важнымі напрамкамі працы з’яўляецца выбудоўванне новых, больш высокіх лагістычных узроўняў — 4PL і 5PL, падкрэсліў спецыяліст.

— Няма пытанняў, якія немагчыма вырашыць, і новыя выклікі — толькі падстава стаць мацнейшымі, — кажа Аляксандр Скачкоўскі. — Калі гэта разумеюць усе кампаніі, якія працуюць на дадзеным рынку, тады і атрымліваецца вынік. А вынік мы бачым — у тым ліку на прыкладзе нашага прадпрыемства.

Сёння Мінскі філіял РУП «Белмытсэрвіс» — гандлёвы аператар на рынках Рэспублікі Беларусь і ЕАЭС, а таксама лагістычны правайдэр. Гэта больш за 20 тысяч квадратных метраў складскіх памяшканняў класа «А» з магчымасцю захоўвання тавараў, якія патрабуюць асаблівых умоў. Гэта пункты мытнага афармлення, фітасанітарны і ветэрынарны кантроль, наяўнасць уласнага пад’язнога чыгуначнага шляху. Гэта магчымасць прадастаўляць пакеты рашэнняў для бізнесу — ад кансультацый па знешнеэканамічнай дзейнасці да распрацоўкі лагістычных маршрутаў і суправаджэння грузаў у любую кропку планеты. Гэта ўласны аўтамабільны і чыгуначны парк. Гэта агент авіяцыйных перавозак, здольны заключаць прамыя кантракты з любымі авіякампаніямі. Гэта надзейны партнёр і кампанія, што ідзе ў нагу з часам.

Аляксандра АНЦЭЛЕВІЧ

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».