Вы тут

Арына Сабаленка прабілася ў 1/4 фіналу турніру ў Маскве


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў чвэрцьфінал турніру «ВТБ Кубак Крамля» у Маскве, паведамляе БелТА.


Сёння другая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка ў 1/8 фіналу сустракалася з аўстралійкай Айлай Тамляновіч (43-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і перамагла ў трохсэтавым паядынку — 7:6 (7:2), 4:6, 6:1. У гэтым матчы беларуска дзесяць разоў падавала «навылёт» пры ўсяго двух эйсах у суперніцы. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 10 хвілін. У паядынку за выхад у паўфінал Сабаленка будзе сапернічаць з пераможцай сустрэчы паміж украінкай Ангелінай Калінінай (57) і расіянкай Кацярынай Аляксандравай (37).

У стартавай гульні парнага разраду беларускія тэнісісткі Вера Лапко і Лідзія Марозава прайгралі сёння латвійска-чэшскаму дуэту Алена Астапенка/Кацярына Сінякова — 3:6, 2:6.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.