Вы тут

Мінчанка прадавала неіснуючую мэблю і тэхніку


Партызанскім (г.Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 43-гадовай жанчыны, якая абвінавачваецца ў махлярстве, здзейсненым паўторна (ч.2 арт.209 КК), паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па горадзе Мінску Кацярына Гарлінская.


Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, абвінавачаная з мая па жнівень 2021 года падманным шляхам завалодала грашовымі сродкамі 17 грамадзян на агульную суму больш як Br1,7 тыс. Следчымі ўстаноўлена, што жанчына размяшчала на гандлёвай інтэрнэт-пляцоўцы аб’явы аб продажы неіснуючых канапы і кухні. Пасля чаго ў ходзе перапіскі ці тэлефонных размоў яна ўгаворвала патэнцыйных пакупнікоў пералічыць аванс у сувязі з тым, што аб’явы карыстаюцца вялікім попытам, і гэта неабходна, каб атрымаць перавагу перад іншымі.

Пасля атрымання грашовых сродкаў ад пацярпелых абвінавачаная па розных прычынах узятыя на сябе абавязацельствы не выконвала, на іх тэлефонныя званкі не адказвала. Пры гэтым, як устаноўлена падчас следства, яна не мела рэальнай магчымасці выконваць прынятыя на сябе абавязацельствы і не мела намер гэтага рабіць. Усе атрыманыя проціпраўным спосабам грашовыя сродкі яна выдаткоўвала на асабістыя патрэбы.

У ходзе следства сабраны матэрыял, які характарызуе абвінавачваную. Устаноўлена, што яна раней судзімая за несанкцыянаваны доступ да карт-рахунку, працуе прыбіральшчыцай у адной са сталічных школ. У ходзе допыту віну мінчанка прызнала ў поўным аб’ёме і раскаялася ў зробленым. Да яе ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.