Вы тут

МАРГ усталяваў новыя тарыфы на паслугі ў электраэнергетыцы


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла новыя тарыфы на паслугі ў электраэнергетыцы з 21 кастрычніка. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ ад 14 кастрычнiка 2021 года № 69, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


У прыватнасці, дакументам устаноўлены тарыфы на паслугі па аператыўна-дыспетчарскаму кіраванню ў электраэнергетыцы, якія ДВА «Белэнерга» аказвае «Брэстэнерга», «Віцебскэнерга», «Гомельэнерга», «Гроднаэнерга», «Мінскэнерга», «Магілёўэнерга» і Беларускай АЭС, у памеры Br74,22 за 1 МВт. Што тычыцца такіх паслуг, што аказваюцца РУП-облэнерга ўладальнікам блок-станцый, тарыф складзе Br96,84 за 1 МВт.

Таксама вызначаны тарыфы на паслугі па размеркаванні электрычнай энергіі, вырабленай блокстанцыі, па сетках РУП-облэнерга ў межах адной і некалькіх абласцей.

Ведамасная пастанова ад 28 жніўня 2017 года № 45 «Аб тарыфе на паслугу па перадачы і размеркаванні электрычнай энергіі» страчвае сілу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».