Вы тут

Больш як 1,6 млн рублёў будзе выдзелена МНС Беларусі для набыцця пошукава-выратавальнай тэхнікі


Больш як 1,6 млн беларускіх рублёў будзе выдзелена Міністэрству па надзвычайных сітуацыях для набыцця пошукава-выратавальнай тэхнікі. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў ад 18 кастрычнiка 2021 г. № 597, афіцыйна апублікаваным 20 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Згодна з дакументам, Міністэрства фінансаў выдзеліць у 2021 г. МНС больш 1,645 млн руб для набыцця 13 аўтамабіляў для пошукава-выратавальных работ, чатырох пошукава-выратавальных мотаўсюдыходаў з прычэпамі для іх перавозкі і дзевяці квадрацыклаў з прычэпамі для іх перавозкі.

Грошы вылучаць са сродкаў, якія прадугледжаны ў рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яго прыняцця.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як навучыць дзіця рацыянальна карыстацца грашыма? Парады псіхолага

Як навучыць дзіця рацыянальна карыстацца грашыма? Парады псіхолага

Дзіцяці абавязкова трэба ведаць: Што такое грошы? Навошта яны патрэбны?

Грамадства

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася выстаўка «Бітва за Маскву. Бессмяротнасць подзвігу».

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася выстаўка «Бітва за Маскву. Бессмяротнасць подзвігу».

Як адзначыла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава, Вялікая Айчынная вайна і ўсё, што звязана з ёй, — святое.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.