Вы тут

У жыхара Слуцкага раёна канфіскавалі марыхуану


У жыхара Слуцкага раёна канфіскавалі марыхуану, паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Мінскага аблвыканкама.


Раней не судзімы 33-гадовы мужчына затрыманы КНіПГЛ Слуцкага РАУС. «Ён набыў і захоўваў па месцы жыхарства небяспечны наркатычны сродак — марыхуану — масай больш за 600 г, што з’яўляецца буйным памерам. Ён сцвярджае, што забароненае рэчыва набыў без мэты збыту, а для асабістага ўжывання», — адзначылі ў ведамстве.

Наркотык расліннага паходжання ў мужчыны быў канфіскаваны.

У дачыненні да затрыманага следчыя распачалі справу па ч. 1 арт. 328 КК (незаконны абарот наркотыкаў). Пакаранне па гэтай частцы артыкула — да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Фота УУС Мінскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».