Вы тут

Больш за 70 цяжарных жанчын прышчапіліся ад COVID-19


Больш за 70 цяжарных жанчын прышчапіліся ад COVID-19, паведаміла журналістам першая намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан, паведамляе БелТА.


«З учорашняга дня мы пачалі падлік цяжарных жанчын, якія вакцынаваліся. Па тэлебачанні паказалі першую цяжарную жанчыну ў Мінску, якая пагадзілася, каб паказалі яе вакцынацыю. На сёння ўжо 71 цяжарная жанчына і шэсць кормячых мам нас пачулі. Яны пачулі нашы асцярогі», — сказала Алена Богдан.

Першы намеснік міністра дадала, што гэты крок сведчыць аб тым, што «яны хочуць захаваць сваё ўласнае жыццё, таму што іх жыццё патрэбнае іх будучым дзецям і дзеткам, якія ў іх толькі нарадзіліся».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Бібліятэк, што функцыянуюць не ў цэнтральных сядзібах, не ў аграгарадках, а ў значна меншых населеных пунктах, ужо амаль не засталося.

Грамадства

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

Найлепшым спосабам прафілактыкі з'яўляецца прышчэпка ад COVІD-19.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?