Вы тут

На выставе у Азербайджане прадстаўлены павільён Беларусі


Экспазіцыя Made in Belarus прадстаўлена на 26-й Міжнароднай спецыялізаванай будаўнічай выставе Baku Build, якая адкрылася на гэтым тыдні ў сталіцы Азербайджана. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць пяць кампаній з нашай краіны, якія дэманструюць прадукцыю і паслугі для развіцця будаўнічай галіны. 


Прадпрыемствы вытворчага аб’яднання «Белэнерга» — «Белэнергарамналадка» і «Белэлектрамантажналадка» дэманструюць тэхналогіі для забеспячэння надзейнай і эканамічнай работы аб’ектаў энергетыкі, вымяральную тэхніку, сродкі аўтаматызацыі, вакуумныя выключальнікі і іншае абсталяванне. 

Кампанія «Энергакамплект» прадстаўляе на выставе кабельную прадукцыю і правады рознай спецыфікацыі. Прадпрыемства з’яўляецца найбуйнейшым у сваёй сферы ў Беларусі. Наменклатура прадукцыі кампаніі складае 20 тысяч марка-памераў. Вытворчыя цэхі прадпрыемства аснашчаны сучасным абсталяваннем ад вядучых сусветных вытворцаў з Германіі, Італіі, ЗША і Чэхіі. 

Навукова-вытворчае таварыства «АКБ ТСП» прапануе ўласную інавацыйную тэхналогію ўзвядзення арачных канструкцый для аб’ектаў рознага прызначэння, распрацаваную спецыялістамі кампаніі «Спецмашынабудаванне», якая ўваходзіць у склад гэтага таварыства. З выкарыстаннем дадзенай тэхналогіі кампанія ўжо пабудавала 19 прамысловых будынкаў у Азербайджане. 

Варта адзначыць, што выстава BakuBuild — найбуйнейшая спецыялізаваная пляцоўка Азербайджана ў будаўнічай сферы. Удзельнікі Беларускай экспазіцыі ў Баку правялі шэраг дзелавых сустрэч. У прыватнасці, з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Андрэем Раўковым, прадстаўнікамі кіраўніцтва азербайджанскага Фонду падтрымкі экспарту і інвестыцый, а таксама азербайджанскіх будаўнічых кампаній. 

Чакаецца, што беларускія кампаніі па выніках удзелу ў выставе прымуць удзел у праектаванні населеных пунктаў і рэканструкцыі транспартнай інфраструктуры на тэрыторыі Азербайджана.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».